У сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце каталіцкі Касцёл у Беларусі ўвёў некаторыя меры, якія тычацца паводзінаў вернікаў у храмах і падчас Вялікага посту.

Актуально 02 апреля 20 1117
1. Ушанаванне крыжа і іншых рэліквій адбываецца не праз дотык і цалаванне, а праз паклон ці ўкленчванне.

2. У касцёлах крапільніцы не напаўняюцца вадой.

3. На ваконцах спавядальніц павінен быць усталяваны ахоўны матэрыял, які трэба пастаянна дэзынфіцыраваць і замяняць. 

4. Падчас імшы знак супакою перадаецца не праз поціск рук, а схіленнем галавы. 

5. Духоўныя асобы і міністранты перад імшой павінны вымыць рукі і захоўваць нормы гігіены. 

Гэта распараджэнне, як і паведамленне біскупа Гро­­дзенскага Аляксандра Кашкевіча пробашчы па­рафій зачыталі вернікам падчас імшы. 

З 20 сакавіка на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі ўведзены некаторыя меры: не ўдзельнічаць у святой імшы дазваляецца пажылым вернікам, асобам з сімптомамі віруснай інфекцыі, дзецям і людзям, якія адчуваюць страх заражэння каронавірусам. Яны павінны далучацца да трансляцыі імшы з дапа­могай сродкаў масавай інфармацыі.

Санктуарый Божай Міласэрнасці ў Воранаве (Парафія св.Ап.Сымона і Юды Тадэвуша) будзе весці прамыя трансляцыі ў Інстаграме, а таксама на Ютуб-канале:

sankt

 

Таксама каталіцкі Касцёл заахвочвае ўсіх вернікаў маліцца аб прадухіленні гэтай хваробы і  ахвяр, да якіх яна можа прывесці.

Усе навіны каталіцкага касцёла можна знайсці на сайце vaticannews.va

Добавление комментария
CAPTCHA
*