Да пабачэння, Год культуры, вiтаем навукi Год

В посёлке 20 января 17 1809
1C9A1745

Мінулы год ужо запісаны ў летапіс жыцця як год яскравых падзей, развіцця народных традыцый і, несумненна, культуры. Ён запомніцца, як жыхарам краіны ў цэлым, так і воранаўцам у прыватнасці, гучаннем роднага слова з розных пляцовак, мноствам кранальных і рытмічных мелодый, а таксама цікавымі творчымі сустрэчамі. Нездарма ж 2016-ты насіў назву — Год культуры. Яго вынікі ў Воранаўскім раёне былі падведзены на ўрачыстай канцэртнай праграме “Гучныя акорды Воранаўшчыны”. 19 студзеня ў гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу яна сабрала прыхільнікаў таленту мясцовых артыстаў.

Святочнае мерапрыемства адкрыў старшыня райсавета дэпутатаў В.В. Роік. Падво-дзячы вынікі Года культуры, Віктар Віктаравіч агучыў некаторыя значныя моманты з культурнага жыцця Воранаўшчыны:

— 2016 год стаў вельмі важным і знамянальным для кожнага з нас. Каб напоўніць кожны дзень святам, працаваў увесь раён. Было праведзена больш за 4,5 тысячы мерапрыемстваў: канцэртаў, конкурсаў, фестываляў, прэзентацый, літаратурных сустрэч, выстаў. Парадавалі вынікамі ў розных конкурсах навучэнцы і настаўнікі дзіцячых школ мастацтваў раёна: яны заваявалі сем дыпломаў I ступені ў міжнародных конкурсах, Гран-пры і сем дыпломаў I ступені — у рэспубліканскіх. Прэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі прысуджана вучню Радунской ДШМ Аляксандру Барташэвічу. Пасведчанне дыпламанта фонду ўручана яшчэ аднаму таленавітаму выхаванцу гэтай установы — Аляксандру Чывелю. Дыпломам II ступені рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” ўзнагароджана бібліятэкар Бастунскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Ірына Яўгенаўна Карповіч. 2016-ты стаў і годам папулярызацыі беларускага мастацтва, культурнага патэнцыялу нашага раёна за мяжой. Народны ансамбль народнай песні “Зараніца” Радунскага цэнтра нацыянальных культур выступіў на свяце “Масленіца” ў Шальчынінкскім раёне. На адной сцэне свае таленты дэманстравалі калектывы Воранаўшчыны і ўдзельнікі музычна-этнаграфічнай экспедыцыі з Польшчы на творчым вечары “Рады мы сустрэчы з вамі” ў Воранаве. Нямала намаганняў было накіравана на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. Самым значным вынікам стала прысваенне звання “Народны майстар Беларусі” захавальніцы лепшых традыцый ткацтва, жыхарцы Пагародна Станіславе Вікенц’еўне Міхне. Несумненна, галоўная падзея Года культуры — абласныя “Дажынкі”, дзе работнікі сферы культуры змаглі ў поўнай меры прадэманстраваць свой творчы патэнцыял. У мінулым годзе нашы калектывы: народны ансамбль народнай музыкі “Лявоны”, фальклорны калектыў “Адраджэнне”, узорны тэатр-студыя гульні “Гульнёвы кірмаш” — упершыню прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Сёння, падводзячы вынікі Года культуры, выказваю ўдзячнасць работнікам гэтай сферы за праведзеную працу пры арганізацыі мерапрыемстваў, за падораныя гледачам прыемныя эмоцыі і добры настрой. Мы закрываем Год культуры, але, упэўнены, наперадзе нас чакае яшчэ шмат запамінальных праектаў, цікавых сустрэч, яскравых мерапрыемстваў, творчых перамог і дасягненняў.

На працягу года з асаблівым хваляваннем і замілаваннем мы назіралі за выступленнем юных талентаў. Героямі дня на свяце сталі выхаванцы Радунскай дзіцячай школы мастацтваў піяністка Дамініка Барташэвіч (настаўнік Л.І. Качурка), акардэаніст Аляксандр Чывель (А.С. Чывель), а таксама Забалацкага філіяла Радунскай ДШМ — акардэаністка Юлія Вадэйка (В.В. Пышынскі). Па выніках мінулага года ім была аказана матэрыяльная дапамога са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі за актыўны ўдзел у мастацка-творчых мерапрыемствах.

І вось паліліся першыя гукі песень. Народны майстар Станіслава Міхна не толькі цудоўна тчэ, але і хораша спявае. На сцэне яна прала кудзелю і, як гэта было звыкла ў беларускіх вёсачках, спявала прыгожую песню. Хутка гледачы віталі даўно любімыя калектывы, якія ўнеслі значны ўклад у культурнае развіццё Воранаўшчыны, неаднаразова былі лаўрэатамі і дыпламантамі розных конкурсаў: фальклорны гурт “Падзітвяначка”, народны ансамбль народнай музыкі “Лявоны”, народны ансабль народнай песні “Зараніца”, а таксама таленавітыя вакальныя гурты Жырмунскага цэнтра культуры “Рэчанька” і Радунскага “Радунскія хлопцы”. Заўсёды з асаблівай цеплынёй зал сустракае таленавітых дзяцей. Шчырыя апладысменты атрымалі вакальны ўзорны калектыў “Юность”, харэаграфічны “Равеснік”, эстрадны ансамбль Воранаўскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама юныя выканаўцы з Жырмунскага і Больцішскага цэнтраў культуры Дар’я Кузьміцкая і Вікторыя Лісоўская. А салісты Аксана Козар з Доцішкага цэнтра, Ірына Урублеўская і Людміла Вароніна з Нацкага, Лілія Бярцэвіч з Тракельскага і Галіна Ненартовіч з Забалацкага выканалі лірычныя песні пра каханне. Да месца прыйшоўся гумар. Людміла Бярцэвіч і Віктар Лебя-дзевіч з Начы разыгралі вясёлую сцэнку пра мужа і жонку. “Гарачы” танец падаравала Марта Макрыцкая, а гарэзлівыя гукі акардэона Сяргея Кунея акунулі ў чароўны свет музыкі.

Развітальная музычная кампазіцыя народнага вакальнага ансамля “Цветные сны” паставіла кропку ў Годзе культуры, які на гэтай яскравай ноце саступіў сваё месца Году навукі.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

1C9A1609 1C9A1611 1C9A1616 1C9A1618 1C9A1621 1C9A1625 1C9A1627 1C9A1629 1C9A1642 1C9A1646 1C9A1652 1C9A1661 1C9A1664 1C9A1665 1C9A1668 1C9A1669 1C9A1683 1C9A1689 1C9A1692 1C9A1699 1C9A1702 1C9A1706 1C9A1713 1C9A1717 1C9A1720 1C9A1722 1C9A1725 1C9A1745
Добавление комментария
CAPTCHA
*