Дзень трэці Тыдня культуры. Майстры зямлі воранаўскай

В посёлке 16 августа 17 1341
1C9A1925

Наколькі таленавітыя нашы землякі, можна было ўбачыць 16 жніўня на выставе работ умельцаў Воранаўшчыны ў гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Мерапрыемства адкрылі старшыня райвыканкама Мікалай Розум і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Алена Ястрэмская. Яны зазначылі, што гэтая выстава дае магчымасць мясцовым умельцам прадэманстраваць вынікі сваёй творчай працы. Цудоўна, што ўсе мы можам пераканацца ў тым, наколькі багатыя працоўныя калектывы на яркіх, таленавітых і здольных людзей.

У гэты дзень свае лепшыя вырабы выставілі прадстаўнікі пярвічных арганізацый прафсаюзаў і грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” раёна са сфераў адукацыі, медыцыны, культуры, а таксама з райвыканкама, РУП ЖКГ, ТЦСАН, Воранаўскага філіяла аблспажыўтаварыства і сельскай гаспадаркі — “Эліт-Агра Больцінікі”, э/б “Кастрычнік” і “Доцішкі”. У кожнага свой матэрыял, свая тэхніка і свой стыль. Цікавымі былі работы з паперы, скуры, тканіны, дрэва, карціны, вышытыя крыжыкам, з саломы, і інш. Модніцы спыняліся каля арыгінальных завушніц, калье, вязаных кручком і прутком сукенак, матулі — каля рознакаляровых бантоў і заколак.

На выставу прыйшлі і некаторыя майстрыцы. Пагутарыць удалося з галоўным спецыялістам аддзела ЗАГС райвыканкама Людмілай Мецюнас і медсястрой Воранаўскай ЦРБ Святланай Буклярэвіч. Людміла Іванаўна творыць ужо пяць год. Асабліва па душы — пляценне з паперы. На гэтым не спыняецца — любіць эксперыментаваць. Засвоіла тэхніку канзашы — майструе незвычайныя ўпрыгожванні з тканіны ў выглядзе кветак, працуе са скурай. Колькі ў яе вырабаў, цяжка падлічыць. Зробленае сваімі рукамі любіць дарыць родным і сябрам. Святлана Рамуальдаўна са школы “сябруе” з прутком і кручком. Яна стала мадэльерам як для сябе, так і для дачушкі з мамай. Акрамя таго, хобі Святланы — лялькі. І не проста звязаныя: рукі, галава і ногі рухаюцца.

Умельцаў, работы якіх былі прадстаўлены ў Цэнтры, вельмі многа. Іх імёны: знаёмыя і незнаёмыя. Цудоўна, што людзі маюць справу, за якой адпачываюць душою.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

1C9A1926 1C9A1927 1C9A1928 1C9A1929 1C9A1930 1C9A1931 1C9A1933 1C9A1935 1C9A1936 1C9A1939 1C9A1944 1C9A1949 1C9A1950 1C9A1957 1C9A1959 1C9A1962 1C9A1976 1C9A1977 1C9A1981
Добавление комментария
CAPTCHA
*