На Воранаўшчыне распачаўся Тыдзень культуры «Ад даўніны да нашых дзён» (+Праграма мерапрыемстваў)

15 мая 23 652

1C9A0074.JPG
  Урачыстае адкрыццё адбылося ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Удзел у ім прыняў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Карповіч. Ён падкрэсліў важнасць культуры ў развіцці асобы, захаванні духоўных каштоўнасцей і гістарычнай спадчыны, традыцый, каларыту Воранаўшчыны.

1C9A0068.JPG

Як зазначыла вядучая Святлана Салмановіч, воранаўская зямля захавала шэраг маўклівых сведкаў гістарычных падзей. Некаторыя з іх дайшлі да нашых дзён амаль некранутымі, ад іншых засталіся толькі асобныя элементы. Гісторыка-культурная спадчына раёна мае сваю непаўторнасць, свае асаблівыя рысы і з'яўляецца прадметам нашага гонару. Гледачу былі прадстаўлены народныя тварэнні душы і рук. Сярод іх — тое, што аднесена да нематэрыяльнай гісторыка-культурная каштоўнасці. Такі статус у 2018 годзе атрымалі традыцыйныя ткацкія тэхнікі вырабу каляровых узорных посцілак і дываноў у аграгарадку Пагародна. У мінулым годзе яшчэ тры элементы нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці папоўнілі скарбонку Воранаўшчыны. Гэта мастацтва выцінанкі, практыкі саломапляцення і стравы з таркаванай бульбы. Першы дзень Тыдня культуры запомніцца яго ўдзельнікам непасрэдна майстар-классамі, а таксама смакам нацкіх дзеруноў.

1C9A0057.JPG

У экспазіцыі — разнастайнасць работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці і тэхнік іх выканання. Паказаць свае шэдэўры вырашылі мастак і майстар разьбы па дрэву Дзмітрый Лялько, майстрыцы Галіна Мялько, Раіса Маскалёва, Валянціна Межва, Ларыса Самошкіна, майстры ганчарных спраў Німатула і Наталля Шарыпавы і іншыя.

1C9A0078.JPG

Воранаўшчына ганарыцца сваёй багатай фальклорнай спадчынай. Цікавы песенны рэпертуар прапанавалі народны хор ветэранаў працы “Землякі”, вакалісткі аматарскага калектыву Нацкага центра культуры “Спадчына” — сёстры Марыя Мікелевіч і Уладзіслава Міклюкевіч, самая маленькая ўдзельніца імпрэзы з фальклорна-абрадавага калектыву “Адраджэнне” Жырмунскага цэнтра культуры Анастасія Нявера, пераемніца гурта “Падзітвяначка” Больцішскага цэнтра культуры Ганна Нядзелька. Гучна, каларытна, запамінальна… Самабытныя этна-культурныя традыцыі былі прадстаўлены ў кніжных выставах і стылізаваным пад вясковую хату пакоі, дзе кожная рэч, безумоўна, мае сваё месца і сімвал.

Тыдзень культуры працягваецца. Кожны дзень наведвальнікаў устаноў культры чакаюць цікавыя мерапрыемствы, экскурсіі, праекты, рэканструкцыі абрадаў, дэгустацыі, канцэрты, гутаркі і кніжныя выставы. Даведацца аб іх можна ў мясцовых бібліятэках і цэнтрах культуры. Завершыць тыдзень культуры ў нядзелю свята фальклору, якое пройдзе ў 14.00 у гарадскім парку г.п. Воранава.

1C9A0059.JPG

1C9A0060.JPG

1C9A0064.JPG

1C9A0080.JPG

1C9A0083.JPG

1C9A0098.JPG

1C9A0105.JPG

1C9A0113.JPG

1C9A0116.JPG

1C9A0123.JPG

1C9A0127.JPG

1C9A0133.JPG

1C9A0145.JPG

1C9A0148.JPG

Галіна ШЛЕМПА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Тыдзень культуры.jpg

Тыдзень культуры 2 .jpg

Добавление комментария
CAPTCHA
*