Ой, блiны, блiны, блiночкi... Старт колу брэндавых святаў на Воранаўшчыне дадзены ў Пераганцах

11 февраля 24 443

изображение_viber_2024-02-11_15-25-49-585.jpg
  Жытнія, пшанічныя, грачаныя, бульбяныя, аўсяныя, гарохавыя — беларускiя бліны радуюць мноствам смакаў. На Воранаўшчыне нават ёсць блiнная сталiца — штогод аграгарадок Пераганцы запрашае на свята духмяных блiноў.

Мерапрыемства шчырымi словамi вiншавання адкрыў намеснiк старшынi Воранаўскага райвыканкама Андрэй Карповiч. Да яго далучыўся выконваючы абавязкi старшынi сельвыканкама Казiмiр Багдзюн. У звароце да аднавяскоўцаў мясцовы старажыл Пётр Iгнацьевiч Цiхановiч выказаў думку, што i ў адзiны день галасавання патрэбна таксама дружна прыйсцi на выбары. Бо разам добра працаваць, адпачываць i вырашаць важныя пытаннi.

Гучнай песняй i дэгустацыяй смакаты прадоўжылася свята. З полымя з жару, з самымі рознымі начыннямі, бліны так і прасiлiся ў рот. Святочны стол быў застаўлены разнастайнымі стравамі. Бліны з грыбамі, мясам, тварагом, варэннем… Торт з бліноў, каўбаса ды шкваркі з блінамі, духмяная юшка — усяго і не пералічыць... Гледзячы на ўсё гэтае багацце, якое прыгатавалi мясцовыя жанчынкi i гаспадынькі з суседнiх аграгарадкоў, апетыт толькi рос.

Добра падмацаваўшыся, можна і пагуляць — жадаючых паўдзельнiчаць у конкурсах было нямала.

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

14.jpg

15.jpg

16.jpg

17.jpg

18.jpg

19.jpg

20.jpg

21.jpg

22.jpg

Добавление комментария
CAPTCHA
*