У роднай мовы — сёння свята

Актуально 21 февраля 18 1539
OLYMPUS DIGITAL CAMERA

21 лютага — Міжнародны день роднай мовы. Гэта штогадовае свята заснавана ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. Галоўная яго мэта — захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Мой народ праз стагоддзі пранёс дабрату

Мой народ праз стагоддзі пранёс дабрату,

Да суседзяў-народаў павагу.

Знае свет навакольны яго прамату,

І любоў да жыцця, і адвагу.

 

І заўсёды ў віхурах вякоў і нягод,

У зямной непагодзе суровай,

Вылучала між іншых мой мужны народ

Беларуская родная мова.

 

Мой народ зберагае сваю даўніну.

Кожны нашай гісторыі знаўца

Добрым словам успомніць на раз Скарыну

І пахваліць за мудрасць Мсціслаўца.

 

Каліноўскага імя навокал гучыць,

І Купалы, і Коласа слова.

Навучыла іх край беларускі любіць

Беларуская родная мова.

 

Мой народ ганарыцца сягоння сваім

Партызанскім праслаўленым краем.

У вялікіх бяседах прад светам усім

Дэлегаты яго выступаюць.

 

Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх

І гучы вечна, ярка і нова

Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх —

Беларуская родная мова!

Алесь Ставер.
Добавление комментария
CAPTCHA
*