Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №358 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Сярод іх і прадстаўніцы Гродзеншчыны

Актуально 08 октября 20 1186
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №358 аб узнагароджанні ордэнам Маці.  Сярод іх і прадстаўніцы Гродзеншчыны

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці


За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага і фінансавага сектараў, аграпрамысловага комплексу, арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, культуры і спорту, сродкаў масавай інфармацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных – прадстаўніцы Гродзенскай вобласці:

Надзея Васільеўна Воўк – повар СВК “Свіслач” Гродзенскага раёна;

Людміла Міхайлаўна Горбач – жывёлавод малочна-таварнага комплексу “Вераб’евічы” ААТ “Шчорсы” Навагрудскага раёна;

Аксана Аляксандраўна Жук – работніца ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”;

Таццяна Аляксандраўна Кавальчук – работніца РУП “Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне”;

Іна Здзіславаўна Каплінская – прадавец харчовых тавараў, г. Ваўкавыск;

Ганна Аляксандраўна Кісялёва – спецыяліст па працы з паломнікамі рэлігійнай арганізацыі “Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы”;

Вольга Віктараўна Мазец – хатняя гаспадыня, г. Ваўкавыск;

Людміла Антонаўна Мазец – аператар машыннага даення ААТ “Хацькоўцы” Ваўкавыскага раёна;

Святлана Аляксандраўна Мароз – хатняя гаспадыня, Кастрычніцкі раён г. Гродна;

Надзея Леанідаўна Мілько – хатняя гаспадыня, аг. Падароск Ваўкавыскага раёна;

Надзея Іванаўна Ненартовіч – аператар свінагадоўчага комплексу “Ківанцы” КСУП “Доцішкі” Воранаўскага раёна;


Іна Віктараўна Папаратная – дызайнер прыватнага сэрвіснага УП “ДызайнСМІК”, г. Гродна;

Юлія Пятроўна Пацалуйка – хатняя гаспадыня, г. Слонім;

Алена Славянінаўна Сакалоўская – аператар машыннага даення КСУП “Пархімаўцы” Бераставіцкага раёна;

Алена Алегаўна Сухецкая – тэхнік па племянной справе КСУП “Вайневічы” Дзятлаўскага раёна;

Таццяна Сяргееўна Ус – палявод КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Карэліцкага раёна;

Ірына Аляксандраўна Храноўская – санітарка Малдавічскага фельчарска-акушэрскага пункта УАЗ “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”;

Алена Казіміраўна Цімошка – аператар цэха інкубацыі філіяла “Скідзельская птушкафабрыка” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”;

Ліна Віктараўна Якімчык – індывідуальны прадпрымальнік, Кастрычніцкі раён г. Гродна.

https://grodnonews.by/

Добавление комментария
CAPTCHA
*