На Воранаўшчыне вызначалі цырульных спраў майстра
![IMG_8777](/wp-content/uploads/2018/07/IMG_8777.jpg)
Майстар-клас «Беларуская каса» — адно са шматлікіх запланаваных на Воранаўшчыне мерапрыемстваў. І ўдзел у ім прынялі не толькі ўладальніцы доўгіх шаўковых валасоў, але і хлопцы. А некаторыя з іх нават паспаборнічалі ва ўменні рабіць прычоскі, як Сяргей Цімафееў. Хлопец удала справіўся — ён паказаў класічнае пляценне з валасоў.
![IMG_8751](/wp-content/uploads/2018/07/IMG_8751.jpg)
![IMG_8753](/wp-content/uploads/2018/07/IMG_8753.jpg)
![IMG_8757](/wp-content/uploads/2018/07/IMG_8757.jpg)
![IMG_8758](/wp-content/uploads/2018/07/IMG_8758.jpg)
![IMG_8761](/wp-content/uploads/2018/07/IMG_8761.jpg)
![IMG_8766](/wp-content/uploads/2018/07/IMG_8766.jpg)
![IMG_8774](/wp-content/uploads/2018/07/IMG_8774.jpg)
![IMG_8776](/wp-content/uploads/2018/07/IMG_8776.jpg)
А вось Алена Буйноўская — сапраўдная майстрыца ў гэтай справе. Час пляцення заняў амаль паўгадзіны, і гэта пры ўмове, што ў руках жанчыны ўсё гарыць. Пераможцу гледачы так і не змаглі вызначыць — вельмі ж прыгожыя былі мадэлі Дар’я Святловіч і Вікторыя Буйноўская.
![IMG_8778](/wp-content/uploads/2018/07/IMG_8778.jpg)
![IMG_8800](/wp-content/uploads/2018/07/IMG_8800.jpg)
![IMG_8801](/wp-content/uploads/2018/07/IMG_8801.jpg)
![IMG_8810](/wp-content/uploads/2018/07/IMG_8810.jpg)
![IMG_8811](/wp-content/uploads/2018/07/IMG_8811.jpg)
Галіна ШЛЕМПА.
Фота аўтара.