Да Агiнскага ў госцi. У сядзiбе Залессе працягваюцца гiстарычна-лiтаратурныя гасцёўнi

Принёманский регион 29 октября 17 1250
1d34057b627918233e0119a3f78f6a82

У кастрычніку 2017 года споўнілася 230 год са дня смерці Анджэя Агінскага, бацькі М.К.Агінскага. Менавіта гэтай падзеі была прысвечана гістарычна-літаратурная гасцёўня “Ваявода Трокскі Анджэй Агінскі, бацька Міхала Клеафаса”.
 


Дата была выбрана не выпадкова, пачатак лістапада для католікаў і праваслаўных звязаны з успамінам памерлых. Мерапрыемства пачалося са слоў святароў: ксяндза Алега Жураўскага і святара Аляксандра.

 

e7204132cc1162ed7444129ec2cef80c.jpg

 

Супрацоўнікі музея-сядзібы ў тэатралізаванай форме ўспаміналі Анджэя Агінскага, як палітыка, грамадскага дзеяча, клапатлівага і добрага бацьку і мужа.

 

На гасцёўні прысутнічалі таксама і дзеці, таму супрацоўнікі правялі віктарыну, пераможцы якой атрымалі квіток на бліжэйшы канцэрт у сядзібе.

 

У гонар сям’і Агінскіх прагучаў невялічкі канцэрт трыа камернай музыкі “Унісон”.


 

22d69823c02dc31586d509c53cdf9d65.jpga7a27b40f37c95a72e5e8729d267af3f.jpg18ae7e75897192cebfafbdc09863ed0a.jpg

 

 

ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ: 





 

 


Смаргонская раённая газета "Светлы шлях"

Добавление комментария
CAPTCHA
*