ТРК "Гродно" покажет фильм "Вся правда о БелАЭС"
![ТРР"ÐÑодно" Ð¿Ð¾ÐºÐ°Ð¶ÐµÑ ÑилÑм "ÐÑÑ Ð¿Ñавда о ÐелÐÐС"](https://grodnonews.by/upload/iblock/09d/09d082b92be8a9dcf0e52b0fd564aead.jpg)
Гатоўнасць першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы складае 90%. Мяркуецца, што да канца красавіка завершыцца зборка рэактара, а таксама будуць гатовы неабходныя тэхналагічныя сістэмы для правядзення іспытаў. Будаўніцтва першай БелАЭС вядзецца пад пільным кантролем айчынных і міжнародных экспертаў. Між тым, градус напружання вакол гэтай важнай будоўлі нашай краіны не падае. Паставіць кропку ва ўсіх пытаннях, галоўнае з якіх - бяспека станцыі, паспрабавалі і журналісты Тэлерадыёкампаніі “Гродна”. У гэтыя хвіліны завяршаецца мантаж фільма “Уся праўда пра Беларускую атамную электрастанцыю”.