Больш за сотню паломнікаў прыйшлі пакланіцца цудатворнаму абразу Божай Маці Ракавіцкай

Принёманский регион 11 августа 19 1073
Больш за сотню паломнікаў прыйшлі пакланіцца цудатворнаму абразу Божай Маці Ракавіцкай

Калі называюць сем цудаў шчучынскага краю, абавязкова ўзгадваюць  Ракавіцкую ікону Божай Маці, якая славіцца сваёй цудатворнай сілай, што збаўляе людзей ад хвароб, распявадае "Дзянніца".

Штогод 9-10 жніўня паломнікі з усіх куточкаў Беларусі імкнуцца ў Ракавічы ў старажытны храм Ражства Прасвятой Багародзіцы, дзе захоўваецца святыня, каб шчырымі малітвамі ўшанаваць Заступніцу, папрасіць яе дапамогі і апекі, духоўна ачысціцца, умацаваць сваю веру. Па традыцыі святкаванне распачынаецца набажэнствам у шчучынскай царкве святога Міхаіла Архангела, а затым Хрэсным ходам з малітвамі і добрымі помысламі вернікі накіроўваюцца да святыні.    

ikona6_big.jpg  

Мы сустрэлі паломнікаў, калі яны пераадолелі ўжо 10-кіламетровы шлях.

 – Дарога не знясіліла, бо дапамагала шчырая малітва, -- гаворыць Людміла Матусевіч з Гродна. – Мы спыняліся ў спадарожных населеных пунктах ля паклонных крыжоў. Нас гасцінна сустракалі мясцовыя хрысціяне, многія далучаліся і разам з намі крочылі ў Ракавічы. Нашу групу прыхаджан сабора Усіх Беларускіх Святых узначальвае айцец Ілля. Па яго ініцыятыве моладзь адправілася ў паломніцтва на веласіпедах.  

ikona10_big.jpg

 Геаграфія, адкуль у Ракавічы завіталі пілігрымы, досыць шырокая: Гродна, Скідаль, Масты, Шчучын… Сярод кагорты тых, хто адносіць сябе да тутэйшых, – выхаванцы праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына”, жыхары Балічаў, Турэйска, Сухароў, Валянчыцаў, Орлі, многіх іншых навакольных вёсак і аграгарадкоў.

З надвячорка і да раніцы ў царкве Ражства Прасвятой Багародзіцы доўжылася Усяночнае дбанне. А на золку, у 6 гадзін, пачаўся  водаасвятны малебен ля святой крыніцы, якая, як вядома, бярэ свае вытокі з той самай ракі, па хвалях якой, згодна падання, у 1748 годзе плыў абраз Прасвятой Багародзіцы. Ікону, дзякуючы прарочаму сну, сустрэў мешчанін Макрэцкі: ён і заклаў на свае сродкі першую ў гэтых мясцінах драўляную царкву, у якой напачатку і захоўвалася рэліквія.

ikona1_big.jpg


Сёння а дзявятай гадзіне Боскую літургію ў ракавіцкім храме (гэта ўжо больш позняя каменная пабудова 1876 года) пачаў служыць уладыка Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі ў саслужэнні святароў Гродна і Шчучынскага благачыння.

artemii3_big.jpg

Не засталіся ў баку ад значнай падзеі ў духоўным жыцці Прынёманскага краю і культасветработнікі. Супрацоўнікі РЦКіНТ забяспечылі гукавое афармленне мерапрыемства, а ракавіцкія энтузіясты сцэны падрыхтавалі для гасцей цікавую канцэртную праграму, выставу ікон, літаратурна-музычную кампазіцыю “Для цябе кветкі і сэрца, Багародзіца мая”.




Добавление комментария
CAPTCHA
*