Граф Тышкевіч, сотні гасцей і два вялікія святы. У Свіслачы адўначаюць Дажынкі і Свіслацкі кірмаш

Принёманский регион 17 августа 19 1227
Граф Тышкевіч, сотні гасцей і два вялікія святы. У Свіслачы адўначаюць Дажынкі і Свіслацкі кірмаш (будзе дапоўнена)

Добрая традыцыя святкавання кірмашу была адроджана ў 2013 годзе ў рамках праекта “Супрацоўніцтва і культурны дыялог гарадоў Укмерге і Свіслач” праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія – Літва – Беларусь”. І вось, сустракаючы пяты Свіслацкі кірмаш, мы ўпэўнена гаворым аб тым, што за гэты час наладжаны моцныя сяброўскія сувязі з Літвой, Латвіяй і Польшчай, піша svisgaz.by

А ў першай палове XIX стагоддзя, калі Свіслацкі кірмаш набыў міжнародны статус, сюды з’язджаліся гандляваць купцы з розных краін свету: Расіі, Украіны, Аўстрыі, Прусіі, Францыі, Даніі, Турцыі, Польшчы. Усяго збіралася да трох-чатырох тысяч чалавек. Заснаваў кірмаш уладальнік Свіслачы Вінцэнт Тышкевіч, які атрымаў прывілей Станіслава Аўгуста ад 16 студзеня 1783 года. Першы кірмаш працаваў 15 жніўня 1792 года, а потым праводзіўся штогод: спачатку два тыдні, затым месяц – з 25 жніўня па 25 верасня.

Упершыню мы аб’ядналі кірмаш з Дажынкамі. Не выпадкова. Гэта ўборачная кампанія для аграрыяў раёна была больш удалай, чым леташняя. Супрацьпаставіўшы прыродным катаклізмам вялікую працавітасць, вопыт, самаадданасць і веру ў лепшы зыход, яны ўсё ж здолелі дамагчыся нядрэнных вынікаў у вытворчасці. Таму і славім іх сёння разам са жнівеньскай цеплынёй і ласкавым сонейкам – шчыра, шчодра і з павагай.

5773c7feee0ee1f2cd4fd58b5b054e50.jpg

Свята “Свіслацкі кірмаш” пачалося з тэатралізаванага пралога “На бале ў Тышкевіча”. На невялікі адрэзак часу ўдзельнікі мерапрыемства апынуліся ў далёкім мінулым, пранікліся той цудойнай атмасферай. А дапамаглі гэта здзейсніць галоўныя героі – граф Вінцэнт Тышкевіч з жонкай Тэрэзай Панятоўскай і іх госці, прыбыўшыя на баль. Дзякуючы сцэнічнаму майстэрству ўдзельнікаў прадстаўлення, настрой Успенскага кірмашу перадаўся і гдедачам. 

1.jpg

З прывітальным выступленнем падчас адкрыцця рэгіянальнага свята звярнуўся да прысутных старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Анішчык. Шмат цёплых слоў з нагоды свята прагучала і ад шаноўных гасцей.

326c52e5fa226d202077471fe03445cd.jpg4fe7593c78a1181ff8a90a9fe3abd70d.jpg44d009fb2c78eb6241ab6a1911822e38.jpgb036ef888e1e8e7a48f2fd55b0a2aac5.jpg

Не паспелі адгучаць велічныя мелодыі бальных танцаў і словы прывітанняў і віншаванняў, як пачалася цырымонія ўзнагароджвання герояў сёлетнега жніва. На сцэну галоўнай пляцоўкі гарадскога парку запрашаліся лепшыя з лепшых. Пад бурныя апладысменты гледачоў перадавікі ўборачнай кампаніі прымалі заслужаныя ўзнагароды за самаадданую працу.  

2.jpg3.jpg4.jpg5.jpg6.jpg7.jpg8.jpg9.jpg

Святочную праграму кірмашу прадоўжылі выступленні самадзейных калектываў “Уладары” і “Цвецень” з Ваўкавыска і “Грымата” са Слоніма, якія падарылі гледачам масу станоўчых эмоцый. Яны ў сваю чаргу дзякавалі артыстаў доўга незмаўкаючымі апладысментамі. 

22e39f9899abbb238a4ca553ae56b1fd.jpg10.jpg 

svisgaz.by
Добавление комментария
CAPTCHA
*