Каб на таку было ўмалотна, у дзяжы — падыходна

Урожай 18 июля 20 1482
IMG_3832

Каб на стале быў важкі каравай… Такія шчырыя пажаданні адрасавалі доцішскім хлебаробам нацкія работнікі культуры падчас свята пачатку жніва. Сёлета ў гаспадарцы ўзнавілі добрую беларускую традыцыю — зажынкі.

IMG_3821 IMG_3884

Залацістае мора хвалявалася ля вёскі Старая Казакоўшчына. Чакала азімая пшаніца клапатлівых рук хлебаробаў. Працу, як належыць годным беларусам, яны распачалі святочна і з Богам. На добры пачатак хлебаробнай справы сваіх аграрыяў арыентавалі кіраўніцтва, прафкам пярвічкі КСУП “Доцішкі” і старшыня мясцовага сельвыканкама Вольга Мураўская.

IMG_3816 IMG_3840

— Наша ніўка ўрадзіла, на ўсход сонца пахіліла. Жыта ў трубы пакруціла, каб на ўвесь год хлеба хапіла. А ў хуткім часе зерне з нашых палёў, зліўшыся ў шырокую раку, ляжа важкім караваем на стале дарагой Радзімы, — распавялі работнікі Нацкага культурна-краязнаўчага цэнтра і сельскай бібліятэкі і ўручылі першы залаты сноп галоўнаму гаспадару — дырэктару сельгаспрадпрыемства “Доцішкі” Дзянісу Груздзісу. Каб у гаспадарцы быў лад, а жыта радзіла не толькі ў гэтым, але і ў наступным годзе.

IMG_3838 IMG_3861 IMG_3896

Ксёндз Станіслаў Пацына асвяціў аграрыяў і іх тэхніку: няхай з Божай ласкай збіраюць ураджай. У знак павагі да цяжкай працы хлебаробаў падаравалі кветкі, а кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі падрыхтавала сувеніры. Лепшых камбайнераў і вадзіцеляў будуць чакаць узнагароды, як грашовыя, так і натуральнымі прадуктамі.

IMG_3831 IMG_3835 IMG_3842 IMG_3870 IMG_3879 IMG_3881 IMG_3882 IMG_3903

У добры час, доцішскія хлебаробы!

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота з архіва КСУП “Доцішкі”.
Добавление комментария
CAPTCHA
*