Віктар Мікуць, брыгадзір вытворчай брыгады КСУП "Больцішкі": "Ганаруся тым, што маю дачыненне да важный справы"

- Нарадзіўся я ў Повалацы, скончыў Навагрудскі тэхнікум і з 1987 года працую ў АПК раёна. За час працы, канешне ж, аграпрамысловы комплекс па тэхналогіі вытворчасці значна крочыў уперад. Ганаруся тым, што маю дачыненне да важный справы - карміць беларусаў.
На абласным свяце "Дажынкі" ў другі раз. Гэта і пачэсна, і хвалююча, тым больш што атрымаў высокую ўзнагароду. Гэта прыемны сюрпрыз, а праца - у мяне ў крыві. Буду і ў далейшым памнажаць каравай краіны
