Больш за 300 журналістаў і блогераў будуць асвятляць Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе

Культура и духовность 05 сентября 25 159
Больш за 300 журналістаў і блогераў будуць асвятляць Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства горад Ліда стаў цэнтрам прыцягнення медыясупольнасці. Каб першымі адчуць атмасферу будучай маштабнай падзеі, у наш старажытны і ў той жа час малады горад прыбылі прадстаўнікі рэспубліканскіх СМІ, рэгіянальных выданняў і папулярныя блогеры.

Гасцей на лідскай зямлі вітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі:

– Дзень беларускага пісьменства для жыхароў Ліды і для мяне асабіста – гэта перш за ўсё свята. Мы аддаём павагу беларускай мове, таму, што вызначае нашу ідэнтычнасць. Сапраўды, мова – гэта тая нітка, якая звязвае паміж сабой пакаленні, пераносіць нас з мінуўшчыны ў сучаснасць, з сучаснасці ў будучыню. Акрамя таго, для мяне, як для старшыні райвыканкама, гэта магчымасць рэалізаваць планы па добраўпарадкаванню горада. У нас з’явіўся шэраг новых аб’ектаў. Дзякуючы нашаму Прэзідэнту ў 2010 годзе горад Ліда быў абраны сталіцай рэспубліканскіх дажынак, і вялікая работа тады была праведзена. Зараз нам было лягчэй. Асноўныя сродкі выдаткоўваліся на рамонт дарожнага пакрыцця (звыш васьмі мільёнаў рублёў). Мы зрабілі сучасную велапешаходную дарожку, набылі і ў цяперашні час вядзём працэс устаноўкі 23 гульнёвых пляцовак у жылым сектары. Хачу падзякаваць кіраўнікам прадпрыемстваў – яны прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні і стварылі шэраг аб’ектаў за сродкі сваіх арганізацый. Калі казаць адным словам, то Дзень беларускага пісьменства, сапраўды, – вялікае свята для мяне і ўсіх лідчан. Сёння лідскі край адкрывае свой вялікі турыстычны патэнцыял. Выдадзены шэраг кніг пра Ліду і лідчан. Хачу падзякаваць аўтарскім калектывам за іх ідэі і рэалізацыю. Словы шчырай удзячнасці адрасую і вам, журналістам, за тое, што расказваеце пра наш рэгіён на ўсю краіну.

Для асвятлення мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства ў Лідзе зарэгістравалася больш за 300 журналістаў і блогераў. Пяцьдзесят з іх накіраваліся ў прэс-тур па славутасцях Лідчыны.

– Для журналістаў гэта выдатная магчымасць не толькі азнаёміцца ​​з інфраструктурай Лідчыны для будучага асвятлення падзеі, але і па-новаму адкрыць для сябе гэты край з багацейшай гісторыяй, культурай і эканомікай, – адзначыў намеснік Міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі. – Непасрэдна ўсю прыгажосць яны ўбачаць самымі першымі, і, вядома, гэтыя ўражанні дапамогуць раскрыць увесь патэнцыял свята.

Удзельнікаў прэс-тура ў Лідзе чакалі экскурсіі на сучасныя прадпрыемствы горада, якія з'яўляюцца гонарам не толькі рэгіёна, але і ўсёй краіны. А гэта сведчыць аб тым, што беларуская культура і пісьменнасць – гэта не толькі гісторыя, але і сучасныя дасягненні, інавацыі і праца людзей, і пра якія важна расказваць. Безумоўна, зазірнулі прадстаўнікі медыя і ў велічны Лідскі замак, пабудаваны ў XIV стагоддзі вялікім князем Гедымінам. Журналісты і блогеры змаглі ацаніць моц старажытных сцен, якія ў гэтыя дні становяцца ўнікальнай пляцоўкай для тэатралізаваных дзействаў, выстаў і канцэртаў. Менавіта тут, у сценах старадаўняга замка, асабліва востра адчуваецца сувязь часоў і каштоўнасць культурнай спадчыны, якая заклікана ўшаноўваць свята пісьменства.

– Вядома, Дзень беларускага пісьменства – вельмі важная і значная падзея для ўсёй краіны. Мы гаворым зараз не толькі пра жыватворнае беларускае слова – гэта наша культура, наш нацыянальны код, самаідэнтычнасць, – падзялілася Капіталіна Зінкевіч, каментатар Першага інфармацыйнага тэлеканала. – Мы ўдзячны Міністэрству інфармацыі за прадстаўленую магчымасць акунуцца ў атмасферу гэтага незвычайнага краю. Наша здымачная група Першага інфармацыйнага тэлеканала толькі-толькі прыехала ў горад, а ўжо ўбачыла, якая навокал прыгажосць! Безумоўна, гэта зараджае нас, журналістаў, на плённую працу. Пастараемся максімальна расказаць аб тым, як Ліда шыкоўна сустракае і праводзіць Дзень беларускага пісьменства. Унікальныя аб’екты, мноства зеляніны, горад патанае ў кветках. І – водар нашага беларускага слова. Культура, душа беларускага народа адчуваецца ў Лідзе. Думаю, усе, хто пабывае на свяце, атрымаюць асалоду ад нашага роднага беларускага слова.








https://lidanews.by/

Добавление комментария
CAPTCHA
*