Малітва да Маці Божай аб’яднала вернікаў у Тракелях (фота, будзе дапоўнена)
![IMG_4255](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4255.jpg)
Тракельскі санктуарыум вырашыў у канцы жніўня сабраць прыхаджан і паломнікаў на малітву да Маці Божай Тракельскай пад дэвізам “Увесь твой, Марыя”. Вернікі маліліся на ружанцы, прысвячалі Дзеве Марыі песні. Не раз узгадвалі святога Яна-Паўла ІІ, стагоддзе з нараджэння якога адзначаецца ў цякучым годзе.
![IMG_4136](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4136.jpg)
![IMG_4148](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4148.jpg)
![IMG_4150](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4150.jpg)
29 жніўся, у суботу, свае падзякі і просьбы да Марыі разам з бацькамі ўзносілі дзеці, моладзь. За школьнікаў настаяцель касцёла Юрый Бяганскі памаліўся на святой імшы і асвяціў іх школьныя рэчы. Прыемнымі падарункамі ад мясцовага касцёла да пачатку новага навучальнага года для дзяцей сталі канцэлярскія прынадлежнасці, а таксама анімацыйнае прадстаўленне.
![IMG_4166](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4166.jpg)
![IMG_4174](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4174.jpg)
Вечаровая святая імша прайшла ў духу еднасці і любові да бліжняга. Пасля яе ксёндз Юрый Бяганскі падрыхтаваў для вернікаў сюрпрызы. Паколькі святло ёсць Хрыстос, на саджалку пусцілі фанарыкі са свечкамі, ля палявога алтара быў дадзены вогненны салют, а ў неба ўзвіліся ззяючыя шарыкі. Усё гэта дзейства перадавала святло душ веруючых і іх імкненне жыць у Хрысце, у любові да бліжняга і быць у няспыннай апецы Марыі.
![IMG_4187](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4187.jpg)
![IMG_4189](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4189.jpg)
![IMG_4200](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4200.jpg)
![IMG_4205](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4205.jpg)
![IMG_4214](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4214.jpg)
![IMG_4217](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4217.jpg)
![IMG_4219](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4219.jpg)
![IMG_4232](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4232.jpg)
![IMG_4236](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4236.jpg)
![IMG_4241](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4241.jpg)
![IMG_4262](/wp-content/uploads/2020/08/IMG_4262.jpg)