На лідскім тэлебачанні – знакамітыя пісьменнікі краіны

Культура и духовность 05 сентября 25 126
На лідскім тэлебачанні – знакамітыя пісьменнікі краіны
Па сумеснай ініцыятыве з Саюзам пісьменнікаў Беларусі Рэдакцыя “ЛідаМедыяКампанія” падрыхтавала шэраг творчых партрэтаў аб стваральніках сучаснай беларускай літаратуры, тых, хто прыме непасрэдны ўдзел у святочных урачыстасцях 6-7 верасня на Лідчыне. У рамках рубрыкі «Знаёмства з пісьменнікам», якая выходзіць на лідскім тэлебачанні ў праграме «Падзеі» і прымеркавана да Дня беларускага пісьменства, мы расказваем аб творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Удзел у здымках, якія праходзілі ў Лідзе, прынялі: Уладзіслаў Цыдзік – грамадскі дзеяч, фотамастак; Алена Стэльмах – лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, публіцыст, празаік, дзіцячы пісьменнік; Валянціна Драбышэўская – уладальнік медаля Максіма Багдановіча, паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік; Міхась Пазнякоў – лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, уладальнік медаля Францыска Скарыны, паэт, празаік; Уладзімір Мазго – лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, уладальнік медаля Францыска Скарыны, дзіцячы пісьменнік, паэт; Віктар Праўдзін – лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, уладальнік медаля Францыска Скарыны, публіцыст, празаік; Рагнед Малахоўскі – рэдактар аддзела паэзіі штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, паэт, перакладчык.


https://lidanews.by/
Добавление комментария
CAPTCHA
*