Добраўпарадкаванне — справа агульная. У Паляцкішскай школе надаецца шмат увагі азеляненню прылеглай тэрыторыі

11 августа 25 361
Добраўпарадкаванне — справа агульная. У Паляцкішскай школе надаецца шмат увагі азеляненню прылеглай тэрыторыі

Добраўпарадкаванне стала агульнай справай. Задзейнічаны ўсе: навучэнцы, педагогі, работнікі ўстановы адукацыі.

Дырэктар школы Валянціна Іванаўна Кіроль сцвярджае, што прышкольная тэрыторыя павінна заўсёды знаходзіцца ў належным стане і быць узорнай у сельскай мясцовасці.

Сумеснымі намаганнямі ўся тэрыторыя добраўпарадкавана: растуць туі, вечназялёны самшыт, ядловец звычайны і гарызантальны, пурпурная іва, дэйцыя, хосты, гартэнзія.

IMG_20250803_192357.jpg

На тэрыторыі ёсць агарод, на градках растуць буракі, бульба, капуста, морква, цыбуля. Летам навучэнцы займаюцца праполкай агародніных культур, а восенню збіраюць ураджай. Работа на прышкольным участку садзейнічае фарміраванню жыццёва важных уменняў і навыкаў навучэнцаў.

З ахвотай школьнікі даглядаюць кветкавыя расліны. Вясной на клумбах зацвітаюць цюльпаны, потым красуюцца лілеі, петуніі, бягоніі, гваздзікі, вабяць вока прыгожыя ружы, пазней – цыніі, бархатцы, хрызантэмы.

IMG_20240626_111143.jpg

IMG_20240626_111257.jpg

У школе маецца яблыневы сад, які быў закладзены некалькі дзясяткаў гадоў таму. Апошнія гады вясной ідзе амалажэнне саду, сёлета высадзілі 5 саджанцаў яблыні ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Сумесная праца дае свой плён. Па выніках раённага конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый арганізацый, прыватнага жылога фонду грамадзян Воранаўскага раёна ў намінацыі “Лепшая арганізацыя па ўтрыманні тэрыторыі” школа ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені.

Іван ГАБІС,

настаўнік Паляцкішскай базавай школы.

Добавление комментария
CAPTCHA
*