«Эстафета адзінства» злучыла Воранава і Радунь

17 сентября 22 612

1C9A4361.JPG
  У Дзень народнага адзінства з Воранава стартаваў раённы патрыятычны аўтапрабег «Эстафета адзінства». Яго ўдзельнікамі сталі больш 150 чалавек: работнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі і працаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, прадстаўнікі ўсіх грамадскіх аб'яднанняў. З цэнтральнай плошчы пачаўся 30-кіламетровы маршрут чатырох дзясяткаў экіпажаў. Калона аўтамабіляў з дзяржаўнымі сцягамі, якую ўзначаліў старшыня райвыканкама Дзмітрый Захарчук, праехала па населеных пунктах у знак падтрымкі ідэі адзінства роднай Беларусі. Шлях трымалі ў Радунь — цэнтр святкавання Дня народнага адзінства і 635-годовага юбілею. Па дарозе да калоны далучаліся ўдзельнікі. Фінішным пунктам стала брацкая магіла ў цэнтры Радуні, дзе пахавана 45 воінаў Чырвонай Арміі і партызан. Тут госці і жыхары пасёлка Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, усклалі кветкі да помніка.

1C9A4364.JPG

1C9A4366.JPG

1C9A4367.JPG


1C9A4371.JPG

1C9A4381.JPG

1C9A4383.JPG

1C9A4396.JPG

1C9A4400.JPG



1C9A4437.JPG

1C9A4439.JPG


1C9A4449.JPG

1C9A4450.JPG

1C9A4451.JPG

1C9A4477.JPG

1C9A4479.JPG


1C9A4497.JPG

1C9A4510.JPG

Добавление комментария
CAPTCHA
*