Гэта наша гісторыя! На Воранаўшчыне адзначаюць Дзень народнага адзінства

17 сентября 22 808

1C9A4683.JPG

Дзень народнага адзінства сёлета сабраў жыхароў раёна ў Радуні. І падстаў для гэтага нямала: гарадскому пасёлку споўнілася 635 год, ды і тутэйшы брэндавы фестываль народных традыцый і мастацтва “Кола сяброўства” дзясяты — юбілейны. Вось так са шматлікімі нагодамі і з’ехаліся ўсе ў геаграфічны цэнтр рэгіёна.

Святочным шэсцем па вуліцы пасёлка распачалося урачыстае мерапрыемства. На галоўнай лакацыі сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, нацыянальных меншасцяў, мясцовыя жыхары. Разам працуем — і разам святкуем! Адзінства — аснова нашай будучыні. Яно дазволіць сумесна пераадолець любыя складанасці, памножыць поспехі і тым самым унесці ўклад у развіццё нацыянальнай эканомікі і захаваць краіну моцнай і незалежнай. Важна менавіта разам зберагаць і памнажаць здабыткі нашай любімай Беларусі дзеля дабрабыту будучых пакаленняў.

1C9A4688.JPG

1C9A4691.JPG

1C9A4692.JPG

1C9A4697.JPG

1C9A4699.JPG

1C9A4701.JPG

 Блаславілі прысутных на захаванне адзінства, на згоду і мір ў нашай незалежнай краіне праваслаўныя і каталіцкі святары Ігар Валошын, Яўген Шулейка і Анджэй Вітэк.

Як зазначыў у прывітальным слове кіраўнік раёна Дзмітрый Захарчук, 17 верасня самае маладое дзяржаўнае свята, якое вярнулася да нас у мінулым годзе. Важнае значэнне яно набывае у Год гістарычнай памяці. Гэтае свята існуе не толькі як напамін аб каштоўнасці свабоды і незалежнасці, але і як даніна эпосе, якая падарыла нам, беларусам, права заняць сваё пачэснае месца на карце свету. Мы мы адбыліся як народ, як нацыя, як дзяржава, перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, адрадзілі краіну з попелу — дзякуючы людзям працы. Нам ёсць чым ганарыцца!

Вядучыя згадалі гістарычныя звесткі аб ўз’яднанні Заходняй і Усходняй Беларусі. Вераснёўскія падзеі 1939 года сталі актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах беларускага народа, раздзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе.

Паралельна гістарычны экскурс прайшоў і па біяграфіі пасёлка-юбіляра. Узгадалі паходы крыжакоў і візіты вялікіх князёў, будаўніцтва храмаў, таямніцы лёсу гістарычных асоб, трагічныя старонкі Халакосту, знакамітыя турыстычныя маршруты Радуншчыны ў сучаснасці. Літаральна летапіс па знакавых датах.

1C9A4703.JPG

1C9A4708.JPG

1C9A4714.JPG

1C9A4724.JPG

1C9A4725.JPG

1C9A4728.JPG

1C9A4729.JPG

1C9A4734.JPG

1C9A4743.JPG

Людзі, што жылі на гэтай зямлі, пранеслі сваю любоў праз стагоддзі: ад вытокаў і да сёняшняга дня. Наш край заўсёды меў сваіх ахоўнікаў. Хай так будзе і надалей! Радунь — гэта старонкі біяграфіі многіх, хто пакінуў тут свой слаўны след: рэлігійныя філосафы і служыцелі храмаў, абаронцы Айчыны і будаўнікі новага жыцця, настаўнікі і медыкі, ратавальнікі і супрацоўнікі праваахоўных органаў… Шматлікія словы падзякі гучалі ветэранам працы, якія сваёй добрасумленнай працай, высокім прафесіяналізмам унеслі ўклад у развіццё Радуні. Іх жыццё стварае агульную гісторыю.

1C9A4744.JPG

1C9A4745.JPG

1C9A4746.JPG

1C9A4749.JPG

1C9A4756.JPG

1C9A4762.JPG

1C9A4764.JPG

1C9A4786.JPG

— У гэты святочны дзень выказваем падзяку тым, хто клапоціцца аб лёсе роднага краю, хто актыўна ўдзельнічае ў справах на карысць пасёлка, хто неабыякавы да яго праблем і клопатаў. Ад усёй душы дзякуем ветэранам вайны і працы, якія прайшлі вялікі і слаўны шлях, аддалі шмат сіл і энергіі роднай зямлі.

Ад усёй душы жадаем дабрабыту і шчасця! Няхай моцным будзе ваша здароўе, добрымі будуць вашы справы, свет і спакой пануюць у кожнай сям'і, а поспех спадарожнічае кожнаму на яго жыццёвым шляху!

Са святам, землякі! — павіншаваў прысутных старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук і запрасіў землякоў на святочную сцэну для ўзнагароджвання.

1C9A4809.JPG

1C9A4815.JPG


Падзяка старшыні Воранаўскага райвыканкама аб’яўлена Ірыне Ігнацьеўне Удот, урачу-тэрапеўту (загадчыку) тэрапеўтычнага аддзялення Радунскай гарбальніцы, і Вікенцію Канстанцінавічу Грымуту, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Доцішкі”.

Падзячным пісьмом Воранаўскага райсавета дэпутатаў адзначаны ветэран Вялікай Айчыннай вайны Вера Філіпаўна Цімафеева, ветэран працы Ян Юзэфавіч Місюра.

Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзненскага аблвыканкама — народны ансамбль народнай песні “ЗАРАНІЦА”, мастацкі кіраўнік Елізавета Хіневіч, і ўзорны ансамбль танца “РАДУНСКІЯ САЛАВЕЙКІ”, мастацкі кіраўнік Францішка Габіс.

Каштоўным падарункам за шматгадовую і добрасумленную ўзнагароджана ветэран працы Аліна Аляксандраўна Булгак.

1C9A4819.JPG

1C9A4849.JPG

1C9A4852.JPG

Добавление комментария
CAPTCHA
*