Каб не здарылася бяды

04 ноября 21 565

Кожны дзень на нашай планеце адбываюцца тысячы самых розных катастроф: аварыі, землятрасенні, пажары, у якіх гінуць людзі, дзеці. Што і як рабіць правільна ў такіх сітуацыях? Як весці сябе таму, з кім яна здарылася?

image003.jpg

Экстрэмальныя сітуацыі ўзнікаюць раптоўна і таму патрабуюць ад чалавека актыўных дзеянняў. Нярэдка вырашаць такую сітуацыю чалавеку неабходна аднаму, без дапамогі. І вось тут нельга чакаць аднолькавых дзеянняў: адны людзі выходзяць з экстрэмальных сітуацый годна, пераможцамі, іншыя — атрымоўваюць траўмы і нават гінуць. Ясна адно: чалавек, з якім здарылася бяда, павінен валодаць элементарнымі навыкамі, з дапамогай якіх знойдзе выхад, рашэнне. Мы, настаўнікі, разумеем, што ўжо з малодшага ўзросту дзеці павінны ведаць аб небяспеках, з якімі могуць сутыкнуцца.

З гэтай мэтай у нашым класе аформлены вугалок бяспекі, які сістэматычна папаўняецца новымі дапаможнікамі, выданнямі, а таксама цікавымі публікацыямі з дзіцячай газеты “Юный спасатель”. Дарэчы, газету выпісваюць бацькі для сваіх дзяцей трэці год запар і яна з’яўляецца добрым памочнікам настаўніку для правядзення інфармацыйных і класных гадзін.

З 18 па 29 кастрычніка ў Беларусі праходзіла рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам” па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. Цэлы шэраг мерапрыемстваў прайшоў і ў Доцішскай СШ. Удзел у іх прынялі і вучні майго класа.

На працягу ўсяго тыдня трэцякласнікі паўтаралі і замацоўвалі элементарныя правілы пажарнай бяспекі, знаёміліся з бяспечнымі паводзінамі дома. З цікавасцю і задавальненнем прымалі ўдзел у мерапрыемстве “Запалкі — гэта не гульня!”, віктарыне на пажарную тэматыку, інсцэніроўцы казкі “Хлопчык-незгарайчык”, іншых гульнёвых конкурсах.

З-за розных дзіцячых свавольстваў можа адбыцца трагедыя. Таму вельмі важна своечасова і зразумела данесці да падрастаючага пакалення асноўныя правілы пажарнай бяспекі паводзін у лесе, доме, на дарозе, вадзе, дзе месца гульняў і забаў можа стаць месцам трагедыі.

Давайце будзем берагчы сябе і сваіх блізкіх!

Галіна Календа,

класны кіраўнік 3 класа Доцішскай школы.

Фота з архіва школы.

Добавление комментария
CAPTCHA
*