Мясцовыя прозвішчы і мянушкі, традыцыі і абрады, падарожжа па малой радзіме і гераічныя старонкі Воранаўшчыны

Якія яшчэ тэмы, падзеі і асобы раскрылі падчас «Воранаўскіх чытанняў».
У ходзе літаратурна-краязнаўчага форуму цікавыя, змястоўныя і пазнавальныя даследаванні наву¬коўцаў удала дапоўнілі выступленні мясцовых юных краязнаўцаў.
Напрыклад, даведаліся, што пісьменнік, удзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага Францішак Багушэвіч хаваўся ад ворагаў ці ў Свілах, ці ў Подзегуцях. З гэтым паданнем пазнаёміла журы і іншых даследчыкаў Ксенія Сварабовіч з Канвелішскай школы. Дарэчы, за выратаванне Ф. Багушэвіч нават аказваў бясплатную адвакацкую дапамогу мясцовым сялянам.
Лысая гара, Жулегава гара, Таўкінскі камень, Цішукова поле, Цукерня… Бадай, усе мікратапонімы малой радзімы ведае Анастасія Жамайтук з Жырмунскай школы. А занатавала іх ні многа ні мала — 95.

















