Нябеснае святло ў шкле адлюстравана. У свята Божай Міласэрнасці ў воранаўскім касцёле асвяцілі вітражы

27 апреля 25 662
1C9A1756.JPG

У Год добраўпарадкаванння воранаўская каталіцкая святыня і яе тэрыторыя значна змяняюцца, становяцца больш утульнымі. Нядаўна святары ўвасобілі ў жыццё даўнюю задуму — усталявалі дванаццаць вітражоў. У свята Божай Міласэрнасці іх асвяціў гродзенскі біскуп Уладзімір Гуляй.

1C9A1764.JPG
1C9A1768.JPG
1C9A1776.JPG
1C9A1788.JPG
1C9A1811.JPG
1C9A1813.JPG
1C9A1828.JPG
1C9A1844.JPG
1C9A1868.JPG
1C9A1883.JPG

Заходзіш у касцёл — і застываеш на месцы. Свет, які праламляецца праз вітражы, надае велічнасць выявам, ад прыгажосці замірае сэрца. Міжволі ўзнікае адчуванне, што ты знаходзішся пад пільным поглядам святых. Настолькі вітражы ствараюць у храме атмасферу таінства! І ўзнікае настрой на духоўнае яднанне з Богам і іншымі вернікамі.

— Наш храм мае статус санктуарыя, чым прыцягвае ўвагу вернікаў з розных куткоў Беларусі. Таму ён павінен мець эстэтычны выгляд. Пяць гадоў назад мы пачалі збіраць сродкі на яго абнаўленне — усталяванне вітражоў. Дзякуючы Божай дапамозе, намаганням вернікаў і спонсараў наша святыня стала прыгажэйшай, — патлумачыў настаяцель касцёла Святых апосталаў Сымона і Юды Фадзея Анджэй Вітэк. — На галоўным уваходзе ў касцёл размясціліся вітражы з выявамі апекуноў нашага прыхода — апосталаў Сымона і Юды Фадзея. Астатнія вітражы аб’яднаны адной тэматыкай — Божай Міласэрнасці. Менавіта сястра Фаўстына, беларускі бласлаўлёны ксёндз Міхаіл Сапоцька, Ян Павел ІІ, святы Вінцэнт Палоцці былі яго прыхільнікамі. Дый выявы прабачэння блуднага сына бацькам, споведзі падкрэсліваюць, наколькі Бог міласэрны і прабачае нас.

1C9A1904.JPG

Радасную падзею з воранаўскімі вернікамі раздзяліў гродзенскі біскуп Уладзімір Гуляй, які асвяціў вітражы. У прамове ён падкрэсліў, бачна, што святыня з’яўляецца агульным домам для прыхаджан — настолькі шмат намаганняў яны прыкладаюць для яе аздаблення. Як адна сям’я мы молімся тут за свае сем’і, зямлю, будучае.

1C9A1791.JPG
1C9A1759.JPG
1C9A1792.JPG
1C9A1795.JPG
1C9A1887.JPG
1C9A1889.JPG
1C9A1933.JPG
1C9A1931.JPG

1C9A1912.JPG
1C9A1796.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.



Добавление комментария
CAPTCHA
*