Праграма ўрачыстасцей ў дыяцэзіяльным Санктуарыі Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях

11 ліпеня
18.30 — Прывітанне пешых пілігрымаў біскупам Уладзімірам Гуляем;
19.00 — св. імшу для пілігрымаў узначаліць біскуп Андрэй Зноска;
21.00 — Марыйны заклік і канферэнцыя на тэму “Марыя — Маці Надзеі”;
22.00 — эўхарыстычная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (евангелізацыйны курс “Альфа”, Гродна);
23.00 — бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам;
падрыхтоўка да св. Імшы;
23.30 — Марыйная працэсія і св. імша (узначаліць біскуп Уладзімір Гуляй).
12 ліпеня
2.00 — ружанец ч. Радасная (дэканат Радунь;)
3.00 — ружанец ч. Балесная (дэканат Шчучын);
4.00 — ружанец ч. Хвалебная (дэканат І’ўе);
5.00 — ружанец ч. Святла (дэканат Ліда);
6.00 — гадзінкі ў гонар Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі;
7.00 — падрыхтоўка да св. імшы;
7.30 — св. імша (святары і сёстры законныя — юбіляры 25- і 50-годзя святарства і манаства);
9.00 — аднаўленне суджанскіх абяцанняў — юбіляры- суджанцы;
9.30 — падрыхтоўка да св. імшы;
10.00 — св. імша (узначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі).
На працягу ўсяго фэсту ў вернікаў будзе магчымасць ушанаваць цудадзейны абраз Маці Божай Тракельскай.
