Традыцыі, культурныя здабыткі, турыстычны патэнцыял, сучасныя дасягненні прэзентавалі варанаўчане ганаровым гасцям ІІ літаратурна-краязнаўчага форуму “Воранаўскія чытанні”

Старшыня асацыяцыі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Антонава, дырэктар РУП “Выдавецтва “Беларусь”, краязнаўца, журналіст, дзяржаўны дзеяч Аляксандр Карлюкевіч, намеснік кіраўніка і эксперт прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Святлана Мазанік і Андрэй Струнеўскі, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога “Саюза пісьменнікаў Беларусі” Дзмітрый Радзівончык і прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта з цікавасцю дакрануліся да вытокаў воранаўскай зямлі, пазнаёміліся з выбітнымі людзьмі, вядомымі па-за межамі раёна брэндамі.
Прыемным сюрпрызам стала дэгустацыя нацкіх дзеруноў. Страва з таркаванай бульбы ўжо вядомая ў шырокіх колах як нематэрыяльная культурная спадчына і асаблівай рэкламы не патрабуе.



