У аграгарадку Переганцы адбудзецца «Свята бліноў»
15 лютага ў 14.00 у аграгарадку Переганцы ля сельвыканкама адбудзецца “Свята бліноў”.
У прысутных будзе магчымасць падзяліцца сваімі рэцэптамі па прыгатаванню духмянных і пышных бліноў, а жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе па іх выпяканні.
Сваю музычную праграму падораць музычны калектыў “Жытніца” з аг. Суботнікі і ўдзельнікі аматарскай творчасці Воранаўшчыны.
Прыходзьце, будзе смачна: бліны, гарачы чай, юшка, шаурма з бліноў не толькі нададуць сіл, але і падымуць настрой.
