У касцёле Найсвяцейшага Сэрца Ісуса ў Канвелішках адсвяткавалі "Дажынкі"

Традыцыйна вернікі канвелішскага прыхода пасля жніва дзякуюць Богу за шчодрую ніву і моляцца на здароўе хлебаробаў. Каравай з новага ўраджаю, дажынкавы сноп, садавіну з уласных палеткаў і самыя прыгожыя краскі мясцовыя жыхары прынеслі ў дар у святыню.
Разам з настаяцелем храма, ксяндзом Дзмітрыем Сядлецкім ва ўрачыстым ходзе ад душы прасілі Усявышняга апекавацца над іх родным куточкам, сем'ямі, каб у іх уладарылі дабрабыт, еднасць і згода, каб іх гаспадарка "Эліт-Агра Больцінікі" дзень ада дня мацнела.









