У няспынным творчым палёце
Асаблівай і па-сапраўднаму кранальнай падзеяй свята «Кола сяброўства» стала выступленне ўзорнага ансамбля народнага танца «Радунскія салавейкі», які падарыў землякам свой запальны «Юбілейны перапляс».
Шлях калектыву — гэта яскравая гісторыя поспеху: ад невялікага школьнага гуртка да знакамітага ўзорнага ансамбля, які заслужана стаў культурным брэндам Воранаўскага раёна. Сёлета «салавейкі» святкуюць прыгожы юбілей — 35 гадоў! Нягледзячы на такі ўзрост, ансамбль нязменна прамяніцца юнацтвам, невычэрпнай энергіяй і радасцю творчасці.
Рэпертуар ансамбля налічвае больш за дзесяць танцаў розных народаў свету. Дзякуючы высокаму майстэрству юныя артысты віртуозна перадаюць нацыянальны каларыт беларускіх, рускіх, польскіх, літоўскіх і габрэйскіх танцавальных кампазіцый. Сёння немагчыма ўявіць ніводную значную падзею ў жыцці раёна без знакамітых харэаграфічных нумароў — танцаў «Ківуха», «Дробная», «Закаблукі», «Маталіха» ды іншых у выкананні ўзорнага ансамбля «Радунскія салавейкі».
Юлія ЛЫШЧЫК.
Фота Галіны ШЛЕМПА.
