У Воранаве прайшоў міжраённы семінар-практыкум па традыцыйнай вышыўцы “Да вытокаў душой дакрануўшыся”

18 ноября 26 256
4.JPG

Мерапрыемства аб'яднала рукадзельніц са Шчучынскага, Лідскага і Іўеўскага раёнаў.

1.JPG

2.JPG

3.JPG

5.JPG

6.JPG

7.JPG

9.JPG

10.JPG

11.JPG

У цэнтры культуры і народнай творчасці разгарнулася вялікая выстава работ умеліц. Тут можна было ўбачыць і ручнікі, і нацыянальнае аддзенне з філігранна вышытымі птушкамі, кветкамі і арнаментам. Кожны выраб — сапраўдны шэдэўр, створаны ў самых розных тэхніках.

На Воранаўшчыне вышыўка заўсёды карысталася папулярнасцю ў рукадзельніц. Гэта рамяство жыве і сёння: у раёне ім займаюцца 15 майстроў, шасцёра з іх працуюць у традыцыйнай тэхніцы. Свае работы гасцям семінара паказала адна з умеліц Ірына Матусевіч з вёскі Клеткенікі Пераганцаўскага сельсавета.

8.JPG

— У маёй сям'і вышывалі і вязалі ўсе жанчыны. Сапраўдная любоў да гэтай справы ўспыхнула, калі хросная падарыла мне прыгожы ручнік. Першай маёй вялікай працай была вышыўка менавіта на рукавічках, — падзялілася Ірына Сямёнаўна. — Яны былі звязаны з белай ніткі, хацелася іх упрыгожыць, каб былі не як ва ўсіх. З чырвоных і зялёных нітак я вышыла кветачкі, усе сяброўкі пазайздросцілі, калі ўбачылі. З гэтага ўсё і пачалося. Сёння вышыўка — мая аддушына. Акрамя сваіх работ, беражліва захоўваю матчыны і бабуліны ручнікі — гэта наша сямейная памяць.

Прывіталі гасцей семінара вядучы метадыст па выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра Наталля Кірко, загадчык сектара культуры райвыканкама Наталля Камінская і дырэктар раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ірына Камінская.

14.JPG

— Тут сабраліся сапраўды адданыя сваёй працы майстры. Вышыўка — гэта асаблівае мастацтва, ганаруся людзьмі, якія захоўваюць яго. Так, як умеюць вышываць беларусы, не ўмее ні адзін народ у свеце, — адзначыла Наталля Кірко. — Такія мерапрыемствы неабходныя для таго, каб мы не забывалі сваю гісторыю, спадчыну продкаў і перадавалі гэтае багацце маладому пакаленню.

12.JPG

13.JPG

15.JPG

16.JPG

17.JPG

18.JPG

З дзейнасцю аддзела рамёстваў і народнай культуры гасцей пазнаёміла яго загадчык Наталля Бобіна. Практычным вопытам падзялілася Галіна Мялько, майстар па вышыўцы і народных мастацкіх рамёстваў Воранаўскага раёна. Яна распавяла аб сваёй калекцыі лялек і ручнікоў, падзялілася тонкасцямі працы з вышыўкай розных тэхніках. Мясцовыя традыцыі, якія выкарыстоўваюцца ў вышыўцы, і гісторыю рамяства раскрылі майстры са Шчучынскага, Лідскага і Іўеўскага раёнаў.

Традыцыі жывыя, пакуль ёсць каму іх перадаваць. Вопытныя рукадзельніцы правялі майстар-класы для навучэнцаў Воранаўскага каледжа. Яны перадалі маладому пакаленню некаторыя сакрэты майстэрства і паказалі, як нараджаюцца ўзоры ў тэхніках "крыжыкам", "гладдзю" і "процягам". Усе ўдзельнікі майстар-класаў з цікавасцю назіралі за рухам іголкі, спрабуючы зрабіць свае першыя шыўкі, а значыць, ніць сувязі часоў і пакаленняў на Воранаўшчыне не разарвецца.

19.jpg

20.jpg

21.jpg

22.jpg

23.jpg

24.jpg

Юлія ЛЫШЧЫК.

Фота аўтара і Марыны КАНДРАТОВІЧ.



Добавление комментария
CAPTCHA
*