Навіянкаўцы са зваротным візітам пабывалі ў гасцях у жыхароў вёскі Утканы

В посёлке 12 августа 19 1636
IMG_5616

Хлебам-соллю сустракалі ўтканцы нядаўніх знаёмых, удзельнікаў праекта “Будзь здаровы, гаспадар, будзь здарова, гаспадыня”. Каравай для іх “замясілі” на шчырасці і “спяклі” на сяброўстве.

IMG_5622

Разам з гасцямі свята — старшынямі Канвелішскага і Пераганцаўскага сельсаветаў Ірынай Пільжыс і Людмілай Дзекан, ганаровымі землякамі — заслужаным работнікам культуры БССР Вячаславам Канстанцінавічам Мацкевічам, імя якога занесена ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці, першым сакратаром райкома камсамола, загадчыкам аддзелаьпрапаганды і агітацыі райкама партыі, сакратара райкама партыі і дырэктара Смаргонскай школы-інтэрната Валянцінай Баляславаўнай Картановіч — пакрочылі па вёсцы да галоўнай сцэны. Не раз адзначалі, якія працавітыя і, мяркуючы па сатканых дыванах і абрусах, здольныя людзі жывуць тут. За іх дабрабыт, шчаслівую долю нашчадкаў, як жыхароў Утканаў, так і суседніх Слёзкаў, Ажукальняў, разам і памаліліся на святой імшы, якую ўзначаліў ксёндз Дзмітрый Сядлецкі.

IMG_5644 IMG_5688 IMG_5714 IMG_5727

Пасля ўсіх вітала стараста вёскі Утканы Крысціна Іосіфаўна Лук’ян. Яна ўзгадала старонкі гісторыі малой радзімы. Не абышлі ўвагай удзельнікі свята гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны схілілі галовы ў Хвіліне маўчання, аддаючы даніну памяці ветэранам вайны Леаніду Андрэевічу Пчолцы і Вацлаву Францавічу Русакевічу, якія адышлі з гэтага свету.

Шанавалі на фэсце самых старэйшых жыхароў мясцовасці — Тадэушу Карлаўну Картановіч, Ганну Уладыславаўну Мамчыц, Станіславу Станіславаўну Дудойць, Ганну Іванаўну Собаль, Марыяну Юзэфаўну Карповіч, Яўгенівуша Янавіча Борыка, Феліцыю Вінцэнтаўну Скайву, якая, дарэчы, на днях адзначыць 91-ы дзень нараджэння. З надыходзячым святам павіншавалі і Чаславу Рамуальдаўну Жываткевіч. Не забыліся і пра самага маленькага жыхара — Данііла Собаля, а таксама сем’і-юбіляры – ЛеакадзіюУладзіславаўну і Валерыя Іванавіча Русакевічаў, Дануту Міхайлаўну і Івана Часлававіча Крэчаў, Яніны Францаўны і Віктара Баляслававіча Карповічаў, Зою Баляславаўну і Франца Антонавіча Юрэка.

IMG_5654 IMG_5658 IMG_5666 IMG_5667 IMG_5672 IMG_5682 IMG_5695

Ва Утканах жывуць дбайныя гаспадары. Аб гэтам сведчаць іх добраўпарадкаваныя падворкі, зіхаткія рознакаляровя кветнікі. Утульна ў дварах Яніны Францаўны і Віктара Баляслававіча Карповічаў, Алены Адамаўны і Антона Феліксавіча Пукеляў, Дануты Міхайлаўны і Івана Часлававіча Крэчаў, Крысціны Іосіфаўны і Антона Эдуардавіча Лук’янаў, Чаславы Чаславаўны і Валерыя Францавіча Юрэка, Леакадзіі Уладзіславаўны і Валерыя Іванавіча Русакевічаў.

IMG_5701 IMG_5703 IMG_5709 IMG_5713 IMG_5732 IMG_5746 IMG_5762

Калі ў хатах парадак ды дабрабыт, лёгка і хораша спяваецца. Таму з-за давальненнем утканцы падпявалі артыстам Канвелішскага цэнтра культуры і вольнага часу і ўдзельнікам аматарскай творчасці з Іўеўшчыны. І нават паспаборнічалі з жыхарамі Навіянкаў, хто болей прыпеўкаў ведае.

IMG_5765 IMG_5781 IMG_5796 IMG_5813 IMG_5814 IMG_5820 IMG_5824 

Музыка лілася, людзі адпачывалі. І з замілаваннем ціха размаўлялі пра сваю вёсачку, аднавяскоўцаў. Пэўна, не адзін з іх успомніў радкі:

Я прашу цябе, Божа,

Ты вёску гэту зберажы

І ўратуй ад няшчасця.

З неабсяжнага неба рукою сваёй

Ты пашлі жыхарам яшчэ шчасця!..

IMG_5863 IMG_5869 IMG_5874 IMG_5876 IMG_5893 IMG_5902 IMG_5928 IMG_5931 IMG_5933

IMG_5584 IMG_5591 IMG_5597 IMG_5643 IMG_5655 IMG_5675 IMG_5725 IMG_5752 IMG_5828 IMG_5844 IMG_5845

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*