Тры чвэрці стагоддзя — здабытак гісторыі. На Воранаўшчыне адзначылі 75-ю гадавіну з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці (Фота)

В посёлке 18 сентября 19 1220
1C9A7568

У гэты знакавы для ўсіх жыхароў вобласці юбілей мы, воранаўцы, таксама прызнаёмся роднаму краю ў любові і прысвячаем яму працоўныя дасягненні, свае творчыя поспехі. 75 год не ўзрост, а пара росквіту і развіцця, добрая магчымасць азірнуцца назад, зрабіць высновы і вызначыць для сябе арыенціры на будучыню. У холе Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці разгарнулася маштабная экспазіцыя. Тут можна было ўбачыць галоўныя дасягненні народнагаспадарчага комплексу рэгіёна. Побач размясцілася фотавыстава «Воранаўшчына: учора і сёння».

1C9A7248

1C9A7270

1C9A7252 1C9A7255 1C9A7256 1C9A7259 1C9A7260 1C9A7262 1C9A7264 1C9A7267 1C9A7268 1C9A7275 1C9A7278 1C9A7284 1C9A7286 1C9A7290 1C9A7291 1C9A7295 1C9A7309

1C9A7580

1C9A7317

У зале Цэнтра культуры амаль не засталося свабодных месцаў. Сабраліся людзі рознага ўзросту і прафесій. Дзякуючы іх стваральнай і добрасумленнай працы, уменню дасягаць пастаўленых мэтаў рэгіён змяняецца з года ў год, становіцца прыгажэйшым і дынамічна развіваецца. Урачыстае мерапрыемства распачалося сімвалічным аб’яднаннем Прынёмання: сямнаццаць дзяўчат з гербамі раёнаў выйшлі на сцэну і ў адзінай хвалі пакланіліся слаўнай гісторыі Гродзеншчыны.

1C9A7322 1C9A7329 1C9A7330

Сёлета мы адзначылі яшчэ адну важную дату — 75 гадоў вызвалення Беларусі. У нашых сэрцах засталіся боль і памяць аб вайне. І падчас такіх мерапрыемстваў мы не забываем пра тых, хто падараваў нам мір. Карзіну з кветкамі да помніка загінуўшым салдатам і партызанам усклалі ваеннаслужачыя пагранічнай манеўранай групы г.п. Воранава.

1C9A7338

1C9A7344 1C9A7351 1C9A7358 1C9A7360 1C9A7363 1C9A7368 1C9A7372 1C9A7375

Успаміны дзяцінства, сціплы блакіт ільнянога колеру і зычны покліч каляднага гурту вяртаюць нас у думках да малой радзімы. Словы віншаванняў адрасавала прысутным старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Ганевіч. Мы ганарымся, што Воранаўшчына ў складзе Гродзенскай вобласці, што нашы працавітыя людзі штодзённа ўносяць свой пачэсны ўклад у росквіт роднага краю. І па добрай традыцыі ў святочны дзень узнагародзілі лепшых працаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую працу і высокі прафесіяналізм. Падзякі старшыні Воранаўскага райвыканкама і Падзячнага пісьма раённага Савета дэпутатаў удастоены Яўгенія Дзмітрыеўна Емяльянава, Іван Валяр’янавіч Жук, Таццяна Васільеўна Марынкіна, Вікторыя Аляксандраўна Сямашка, Ала Браніславаўна Леган, Алена Міхайлаўна Сакалоўская, Зыгмунд Адамавіч Жыткевіч, Аляксандра Дзмітрыеўна і Яўгеній Навумавіч Карпянковы, Ядзвіга Аляксандраўна Жук.

1C9A7379 1C9A7381 1C9A7385 1C9A7390 1C9A7396 1C9A7401

1C9A7407

Раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь» і раённым аб'яднаннем прафсаюзаў адзначаны калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, якія таксама святкуюць 75-гадовы юбілей. На сцэну запрасілі галоўнага эканаміста Воранаўскай сельгастэхнікі І.Я. Трунц, дырэктара Воранаўскага РУП ЖКГ В.М. Жалудзевіча, дырэктара філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства  В.В. Андруконіса, дырэктара ЦБП №403 ААТ «Беларусбанк» у г.п. Воранава Р.Я. Казак, ваеннага камісара ваеннага камісарыята Воранаўскага раёна падпалкоўніка А.Ю. Гайжэўскага, галоўнага рэдактара УРГ «Воранаўская газета» і ПР «Воранаўскі веснік» Т.П. Дудко, начальніка Воранаўскага  аддзела па надзвычайных сітуацыях А.А. Валасевіча.

1C9A7413 1C9A7415 1C9A7417 1C9A7419 1C9A7422 1C9A7425 1C9A7429 1C9A7433 1C9A7437 1C9A7440 1C9A7445

Віншаванні і падарункі прымалі равеснікі прынёманскага краю. За добрасумленную працу і ў сувязі з 75-годдзем утварэння Гродзенскай вобласці аб'яўлена Падзяка старшыні Воранаўскага райвыканкама і ўручана Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў Мечыславу Іванавічу Авіжычу, Аляксандру Міхайлавічу Васюкову, Леальгіне Францаўне Валасевіч, Ірыне Станіславаўне і Казіміру Адольфавічу Дубіцкім, Вячаславу Канстанцінавічу Мацкевічу, Тамары Мікалаеўне Панкевіч, Марыі Васільеўне Тарасавай, Паўлу Браніслававічу Якаўчыку. Па месцы жыхарства такую ўзнагароду атрымае і Людзміла Лявонцьеўна Чаропка.

Працяг чытайце на старонках «ВГ».

1C9A7448 1C9A7452 1C9A7455 1C9A7463 1C9A7468 1C9A7476 1C9A7479 1C9A7483 1C9A7487 1C9A7492 1C9A7493 1C9A7499 1C9A7503 1C9A7512 1C9A7521 1C9A7530 1C9A7538 1C9A7544 1C9A7556 1C9A7564 1C9A7568 1C9A7570
Добавление комментария
CAPTCHA
*