Ваш выхад, юбіляры!

17 сентября 22 1394

1C9A5037.JPG

У 635-гадовай Радуні ёсць свае музычныя брэнды. Мясцовыя жыхары не задумваючыся іх назавуць — народны ансамбль народнай песні "Зараніца" і ўзорны ансамбль танца "Радунскія Салавейкі". Гэтыя калектывы таксама адзначылі юбілеі. Першы — у мінулым годзе, другі — сёлета. Іх выхаду на святочную сцэну вельмі чакалі землякі. А таму і шчыра сустракалі апладысментамі.

1C9A5041.JPG

З 1987 года вядзе адлік свайго творчага жыцця "Зараніца". За гады існавання ёю дадзена звыш 700 канцэртаў, рэпертуар складае больш 90 песен. Сёння калектыў аб'ядноўвае людзей розных прафесій, якія любяць народную песню. Першым творчым кіраўніком яго была Аліна Булгак, якая сапраўды ўлажыла ў яго свае сэрца і душу. За 21 год кіравання калектывам ансамбль неаднаразова станавіўся лаурэатам і дыпламантам шматлікіх конкурсаў і фестываляў. На свяце ў Радуні Аліна Аляксандраўна была ганаровым гледачом і прымала музычныя віншаванні ад артыстаў "Зараніцы". Ансамблем кіравалі таксама Валянціна Драбышэўская, Андрэй Жэгздрын, а сёння – самая маладая удзельніца Лізавета Хіневіч.

1C9A5049.JPG

1C9A5050.JPG

1C9A5055.JPG

Не адно пакаленне дзяцей вырасла разам з "Радунскімі салавейкамі". З 1991 года калектыў штогод папаўняецца танцорамі, сёлета ўтворана чатыры рознаўзроставыя групы. За 30 гадоў у творчай скарбонцы ўзорнага ансамбля танца шмат перамог у раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Увесь гэты час нязменным кіраўніком з’яўляецца Францішка Габіс. Сёння разам з харэографам Святланай Карабейнік яны падтрымліваць высокі ўзровень майстэрства яго таленавітых удзельнікаў.

1C9A5067.JPG

1C9A5073.JPG

1C9A5075.JPG

1C9A5079.JPG

1C9A5083.JPG

1C9A5085.JPG

1C9A5104.JPG

1C9A5107.JPG

1C9A5110.JPG

1C9A5112.JPG

1C9A5118.JPG

1C9A5127.JPG

1C9A5134.JPG

1C9A5135.JPG

1C9A5141.JPG

1C9A5146.JPG

1C9A5149.JPG

1C9A5161.JPG

1C9A5166.JPG

1C9A5175.JPG

1C9A5178.JPG

1C9A5184.JPG

Добавление комментария
CAPTCHA
*