Запрашаем «На кірмаш у Пагародна»!

26 сентября 21 446
Запрашаем «На кірмаш у Пагародна»!

Сёння ў 14.00 на тэрыторыі Пагародзенскага цэнтра культуры і народнай творчасці адбудзецца свята «На кірмаш у Пагародна». Наведвальнікаў чакаюць канцэртная праграма, гульні, конкурсы, танцы, батуты, латарэя. Можна будзе набыць прадукцыю мясцовага сельгаспрадпрыемства — зерне, бульбу, агародніну, а таксама пачаставацца іх беляшамі, юшкай, шашлыком. Завітаюць да землякоў сябровачкі Януся і Гануся са сваімі «лекавымі» зёлкамі ад усіх хваробаў. У вячэрняй праграме — дыскатэка 80-х.

Добавление комментария
CAPTCHA
*