Да роднанай мовы трэба прывучаць з дзяцінства

Образование 23 августа 18 1537
Belaruskaya-mova

У Гродзенскай вобласці ў 2018/2019 навучальным годзе на беларускай мове плануецца навучанне каля 15 тысяч школьнікаў і 8 тысяч дашкольнікаў. Органы кіравання адукацыяй Гродзенскай вобласці спрыяюць пашырэнню магчымасцяў навучання дзяцей на беларускай мове.

3 2018 года пры пастаноўцы дзяцей на ўлік для паступлення ва ўстанову дашкольнай адукацыі бацькі ўказваюць, на якой дзяржаўнай мове яны жадаюць навучаць сваё дзіця. Гэта дазволіла прагназаваць колькасць беларускамоўных груп у пэўных мікрараёнах праз тры гады.

Асаблівая ўвага надаецца падбору педагагічных кадраў. Яны павінны не толькі дасканала валодаць беларускай мовай, але і быць зацікаўленымі ў засваенні дзецьмі культурных, духоўных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа.

Інфармацыя аб установах адукацыі, у якіх адукацыйны працэс арганізаваны на беларускай мове, размешчана на інфармацыйных рэсурсах аддзелаў, устаноў адукацыі. У грамадскім транспарце транслююцца сацыяльныя ролікі аб магчымасці навучання на беларускай мове.

У г. Гродна працуюць дзевяць беларускамоўных груп ў трох дашкольных установах адукацыіі (яслі-сады №№45, 54 і 65), у 2018 годзе плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання ў сярэдніх школах №№ 32 і  34.

У беларускамоўных групах і класах асаблівая ўвага надаецца знаёмству дзяцей з этнічнымі асаблівасцямі беларускага народа, яго побытам і ладам жыцця, педагогі дапамагаюць ім спасцігаць прыгажосць, напеўнасць і мілагучнасць беларускай мовы.

Ва ўсіх школах і дзіцячых садках як на працягу навучальнага года, так і ў летні перыяд арганізавана правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў на беларускай мове. У межах Дня беларускай мовы ў аздараўлеычых лагерах вельмі цікава прайшлі акцыі "Га-вары са мной па-беларуску", "Чытаем разам беларускіх песняроў", гульні-падарожжы "Беларусь мая сінявокая", конкурсы чытальнікаў вершаў і выканаўцаў музычных твораў на вершы беларускіх пісьменнікаў, конкурсы малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў, вечарыны, дыскатэкі на беларускай мове.

Асаблівую цікавасць у дзяцей і падлеткаў выклікаў абласны конкурс буктрэйлераў "Чытаем беларускіх песняроў", прысвечаны 135-годдзю з Дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, які спрыяў папулярызацыі чытання твораў, кніг беларускіх аўтараў сярод моладзі. На конкурс былі прадстаўлены 89 буктрэйлераў па творах беларускіх класікаў.

Працягам такой формы работы стане правядзенне ў 2018 годзе конкурсу буктрэйлераў "Мой родны кут, як ты мне мілы...", прысвечанага Году малой радзімы.

Мэтанакіраваная праца прыносіць свой плён. Дзве гродзенкі Маліка Мірзаліева і Марыя Новік сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў у межах рэспубліканскага сацыяльнага праекта "Чытаем па-беларуску з Velcom".

Па    выніках    цэнтралізаванага тэсціравання 2018 года ў вьшускнікоў   вобласці   найлепшы ў рэспубліцы сярэдні бал па беларускай  мове  — 50,01, а  ў трох з іх  100-бальныя сертыфікаты.

Мы ўпэўнены, што выхаванне інавучанне дзяцей і падлеткаў павінна грунтавацца на роднай гісторыі, традьшыях і раскрываць дзецям прыгажосць беларускай мовы, паказваць яе мілагучнасць. Гэта адзін са шляхаў выхавання патрыёта сваёй Радзімы.
Добавление комментария
CAPTCHA
*