Беларусь — наш агульны дом. У Воранаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла ўрачыстасць з нагоды Дня народнага адзінства

1C9A3995.JPG

Мерапрыемства адбылося ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. У зале сабраліся прадстаўнікі розных прафесій Воранаўшчыны. Адным словам, усе, хто супольна працуе над развіццём свайго краю, поспехамі і дасягненнямі мацуе яго будучыню.

Удзельнікам мерапрыемства нагадалі, што свята заснавана загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у мінулым годзе, яно самае маладое ў календары дзяржаўных святаў.

Дата вызначана не выпадкова. Менавіта 17 верасня 1939 года пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Менш чым праз дзесяць дзён наш народ, падзелены ўмовамі Рыжскай мірнай дамовы, цалкам уз'яднаўся.

Важная гістарычная падзея павінна заняць сваё належнае месца ў нашай свядомасці. Таму і ўвага святкаванню надаецца асаблівая. У Воранаўскім раёне тэматычныя мерапрыемствы для школьнікаў, моладзі распачалі святочны тыдзень. І яны працягваюцца.

Да прысутных у зале звярнуўся старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук:

— Сёння мы адзначаем больш, чым проста свята. Мы ўшаноўваем беларускі народ, які працягвае даказваць усяму свету, што няма перашкодаў для развіцця, росту, поспеху, захавання нацыянальных і маральных каштоўнасцей. Народнае яднанне, згуртаванасць і патрыятызм заўсёды дапамагалі Беларусі ў цяжкія перыяды гісторыі. Здольнасць людзей аб'ядноўвацца, падтрымліваць адзін аднаго ў добрых пачынаннях, жаданне дасягнуць згоды ў грамадстве — асноўныя ўмовы стварэння квітнеючай дзяржавы і дасягнення высокага ўзроўню жыцця яе грамадзян. Воранаўскі раён — шматнацыянальны, але мы жывем і працуем як адно цэлае. Такія розныя культуры, рэлігіі, разнастайнасць звычаяў ужо даўно складаюць блізкую і па-асабліваму дарагую ўсім нам агульную гісторыю і культурную спадчыну. Дык няхай і надалей імкненне да супрацоўніцтва, настрой на стваральную працу будуць асновай дабрабыту нашага раёна.

Тэматычную канцэртную праграму адкрыў кранальна-далікатны танец “Васількі”, а прадоўжылі выканаўцы Воранаўшчыны песнямі аб Радзіме, бацькоўскім доме, шчаслівым дзяцінстве і матчынай любові.

1C9A4002.JPG

1C9A4017.JPG

1C9A4028.JPG

1C9A4031.JPG

1C9A4040.JPG

1C9A4044.JPG

1C9A4046.JPG

1C9A4058.JPG

1C9A4059.JPG

1C9A4047.JPG

1C9A4072.JPG

1C9A4076.JPG

1C9A4087.JPG

1C9A4094.JPG

1C9A4100.JPG

1C9A4118.JPG

1C9A4122.JPG

1C9A4123.JPG

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*