Рамеснікі і майстры Гродзеншчыны прадстаўляюць свае вырабы на абласных “Дажынках” у Смаргоні

Дожинки 23 ноября 19 1155
Рамеснікі і майстры Гродзеншчыны прадстаўляюць свае вырабы на абласных “Дажынках” у Смаргоні

У гарадскім парку праходзіць выстава-кірмаш “Беларускія дзівосы”. Тут свае вырабы прадстаўляюць рамеснікі і майстры з розных куточкаў Гродзеншчыны.

IMG_3776.JPG

Напрыклад, каля палаткі гаспадароў свята, смаргонцаў, безліч плеценых з лазы кошыкаў. Падрыхтавалі іх да выставы-продажу народныя майстры Рэспублікі Беларусь Людміла і Аляксей Мускія.

IMG_3779.JPGIMG_3786.JPG

Астравецкія рамеснікі прывезлі на свята вырабы з дрэва і скуры.

Унікальныя рэчы і сувеніры з саломы прапануюць прадстаўнікі Іўеўскага краю, які спакон вякоў славіцца саломапляценнем.

IMG_3787.JPG

– З саломы пляту ўжо даўно. Падчас візіту Прэзідэнта на Іўеўшчыну падарыла Аляксандру Рыгоравічу саламяны капялюш, – з гонарам расказала майстар з Іўеўскага раёна Вера Гурэй.

Спяшайцеся набыць арыгінальныя сувеніры! Выстава працуе да 17 гадзін.






Добавление комментария
CAPTCHA
*