Свята хлебаробскай славы. Лепшых земляробаў Воранаўшчыны ўзнагародзілі на абласных “Дажынках-2025” у Ваўкавыску
Беларусы кажуць, па працы — і пашана. Нашы хлебаробы зрабілі вяжкі ўнёсак у агульны рэспубліканскі каравай. У ліку дбайных працаўнікоў хлебнай нівы Гродзеншчыны яны прымалі віншаванні і словы ўдзячнасці ад кіраўніцтва дзяржавы і вобласці.
Ганаровай граматай Савета Міністраў адзначаны кіраўнік самай моцнай гаспадаркі Воранаўшчыны — КСУП “Гіркі” — Тадэвуш Мушынскі. Ганаровую грамату Гродзенскага аблвыканкама ўручылі галоўнаму аграному КСУП “Доцішкі” Анатолію Міхневічу і ўпраўляючаму вытворчай брыгадай КСУП “Гіркі” Антону Троцкаму.
Нашы самаадданыя хлебаробы сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва на жніве. Бясспрэчнымі лідарамі прызнаны вадзіцель Іосіф Зубовіч з КСУП “Місявічы”, малады вадзіцель э/б “Пагародна” Міраслаў Балінскі, звяно аператараў зернасушыльнай устаноўкі Валерый Вайткун і Валерый Андруконіс з КСУП “Доцішкі”. Заўважана і дбайнасць доцішскага вадзіцеля Тадэвуша Андруконіса, які адзін у раёне перавёз 5 тысяч тон зерня. Ён узнагароджаны пуцёўкай у прафсаюзны санаторый “Неман-72”.
Віншуем землякі! Дзякуем за працу!
