Васіль Шлык: "Каравай Воранаўшчыны годны"

Дожинки 20 сентября 25 306

изображение_viber_2025-09-20_12-36-20-256.jpg
  - Цякучы год для хлебаробаў быў няпросты з-за анамальнага надвор'я - пачынаючы зваротнымі вясеннімі замаразкамі, заканчваючы майскай засухай. Канешне ж, перажывалі за ўраджай, бо было пашкоджана нямала пасеваў. На шчасце, перасяваць давялося мала - усяго 120 гектараў кукурузы.

Дзякуючы працалюбівасці нашых хлебаробаў, строгаму следаванню тэхналогіі ўраджай атрымалі шчодры, большы, чым у мінулым годзе. Не кожны раён можа пахваліцца намалотам звыш 110 тысяч тон зерня без кукурузы. Па валаваму збору наш раён чацвёрты на Гродзеншчыне.

Дзякуй хлебаробам Воранаўшчыны за плённую працу і ўнёсак у агульны каравай. І сёння яны шчыруюць на воранаўскай ніве, закладваючы будучы ўраджай і нарыхтоўваючы корм жывёле.

Моцнага вам здароўя, землякі, дабрабыту ў сем'ях. Са святам!

Добавление комментария
CAPTCHA
*