З любоўю да роднай зямлі. Антон Троцкі, упраўляючы вытворчай брыгадай у сельгаспрадпрыемстве «Гіркі»: «Зямля — карміліца, і трэба аддаваць ёй належнае»

Дожинки 20 сентября 25 245

изображение_viber_2025-09-20_10-28-39-393.jpg
  — Сёлета свята “Дажынкі” для мяне асаблівае. Упершыню запрасілі на абласны фэст. Гэта і пачэсна, і хвалююча. Тым больш, што маю працу адзначаюць Ганаровай граматай аблвыканкама.

У сельскай гаспадарцы працую каля сарака гадоў, практычна на адным месцы. У сваім прадпрыемстве пачынаў начальнікам дапаможнага цэха, дзе выпускалі рэле шклоамывальніка для аўтамабіляў. Пасля распаду Савецкага Саюза прадукцыя стала незапатрабавальнай. Тады арганізаваў перамотку электрарухавікоў, увесь раён звяртаўся да нас за паслугай.

З часам давялося змяніць род дзейнасці. Калі вытворчы ўчастак застаўся без кіраўніка, узначаліў яго. Не прывык лічыць працу сваёй ці чужой. Зямля — карміліца, і трэба аддаваць ёй належнае. Яна абавязкова аддзячыць багатым ураджаем.

Сёлета на маім участку ўраджайнасць склала 55,9 цэнтнера з гектара. Таму і на свяце добры настрой, і хочацца яшчэ больш працаваць, укладаць душу ў родную зямлю.

Добавление комментария
CAPTCHA
*