«Наша мова – гэта наша гісторыя». Супрацоўнікі аблвыканкама далучыліся да маштабнай беларускамоўнай дыктоўкі ў Міжнародны дзень беларускай мовы

Общество 21 февраля 22 1015
«Наша мова – гэта наша гісторыя». Супрацоўнікі аблвыканкама далучыліся да маштабнай беларускамоўнай дыктоўкі ў Міжнародны дзень беларускай мовы

Удзел у дыктоўцы прынялі супрацоўнікі аблвыканкама, усяго каля 50 чалавек.

Па добрай традыцыі ў Міжнародны дзень роднай мовы жыхары рэгіёна далучыліся да маштабнай беларускамоўнай акцыі і сталі ўдзельнікамі абласнога дыктанта. Як і звычайна, удзел у дыктоўцы прынялі супрацоўнікі аблвыканкама, усяго каля 50 чалавек.

2022-02-21 12.22.25.JPG

Дыктант у аблвыканкаме прайшоў па ўсіх правілах сапраўднага экзамена і нагадаў удзельнікам школьны час: сапраўдны настаўнік, фірмовыя бланкі, ніякіх падказак і, канешне, лёгкае хваляванне. Тэкст, які прапанавалі для напісання, быў прысвечаны Году гістарычнай памяці і 140-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Янкі Купалы.  

2022-02-21 12.22.51.JPG
– Сёння мы напісалі дыктант пад назвай «Музей паэта». Ён расказвае пра нашага знакамітага песняра, нацыянальнага паэта, класіка літаратуры і чалавека, які стаяў ля вытокаў нацыянальнай літаратурнай мовы. Чалавека, які ўсё жыццё аддаў служэнню народу і Радзіме, агромністую колькасць сваіх твораў прысвяціў менавіта нашай мове і краіне, беларускаму народу і выказаў у гэтых творах усю сваю любоў да нашай нацыянальнасці, – рассказала Ірына Мялешка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі №10 горада Гродна, пад дыктоўку якой і быў напісаны тэкст супрацоўнікамі аблвыканкама. – Я б не сказала, што тэкст складаны, але ў ім ёсць уласныя назвы, якія, канешне, неабходна пісаць з вялікай літары. Акрамя гэтага, ёсць некаторыя асаблівасці ў сінтаксісе, што, можа быць, не ўсе памятаюць.

2022-02-21 12.20.08.JPG

Усіх тых, хто на некаторы час адклаў свае важныя справы і паўсядзёныя клопаты, каб далучыцца да абласной дыктоўкі, аб'ядноўвае адна вельмі важная якасць – усе яны любяць родную беларускую мову.

– Мне здаецца, гэта вельма важная і неабходная акцыя. Усіх нас аб'ядноўвае наша родная Беларусь, дзе мы нарадзіліся, дзе мы выраслі самі і выхоўваем сваіх дзяцей, і няма ніякіх сумненняў, што мы павінны берагчы і шанаваць сваю родную мову, – падзялілася начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама Кацярына Федасенка. – Зразумела, што сёння не кожны з нас размаўляе ў паўсядзённым жыцці па-беларуску, але галоўнае, што мы ведаем, беларуская мова – неад'емная частка нашай Радзімы.

Кацярына Федасенка адзначыла, што ўдзел у дыктоўцы – гэта заўсёды доўгачаканая і прыемная акцыя, у якой і яна, і яе калегі ўдзел прымаюць з вялікім задавальненнем. Дарэчы, пісаць дыктант не так складана, як здавалася б – вынікі штогод радуюць.

2022-02-21 12.19.57.JPG2022-02-21 12.16.32.JPG

Начальнік аддзела прафесійнай адукацыі аблвыканкама Андрэй Батура падзяліўся, што ўдзел у гэтай маштабнай акцыі прыняў першы раз. На пытанне, ці любіце родную мову, без сумненняў адказвае: «Так».

– Наша мова – гэта наша гісторыя, гісторыя нашых бабуль і дзядуль. І тое, як мы адносімся да роднай мовы – эквівалент таго, як мы адносімся да сваіх продкаў і гісторыі, – падзяліўся Андрэй Батура. – Я люблю і шаную родную мову і стараюся перадаць гэтую традыцыю сваім дзецям.  

Напісанне беларускамоўнага дыктанта – гэта, як адзначылі ўдзельнікі акцыі, арыгінальны эксперымент, які абавязкова павінен захавацца добрай традыцыяй. Па-першае, таму, што кожны грамадзянін павінен ведаць сваю родную мову, валодаць ёй і выкарыстоўваць у жыцці. Такой пазіцыі прытрымліваецца старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вольга Сядзельнік. Дарэчы, яна прымае ўдзел у дыктоўцы не першы раз, а сёння прадэманстравала свой лепшы вынік – тэкст напісала без ніводнай памылкі.

2022-02-21 12.10.29.JPG

Седельнік.jpg
– Прымаючы ўдзел у такіх мерапрыемствах, мы захоўваем гістарычную памяць, якая мусіць быць у нашага народа. А мы, беларусы, павінны памятаць і ведаць свае традыцыі, культуру і мову. Вельмі сімвалічна, што наш дыктант сёлета прысвечаны Году гістарычнай памяці, – адзначае Вольга Сядзельнік. – Наша мова вельмі прыгожая. Я, да прыкладу, нягледзячы на тое, што шмат год жыву ў горадзе, адношу сябе да вясковых жыхароў. Таму што на вёсцы я нарадзілася і вырасла, там я зрабіла свае першыя крокі і сказала свае першыя словы. І, самае галоўнае – там я навучылася сваёй роднай мове, якую люблю за яе прыгажосць, меладычнасць і непаўторнасць.

Анжаліка Дудко

Фото:Арцёма Турлая

https://grodnonews.by/

Добавление комментария
CAPTCHA
*