Казка ў Германішках

С праздником 23 января 15 1564

У мінулую нядзелю парафіяне касцёла Святой Тройцы, што ў вёсцы Германішкі, і іх госці пасля штонядзельнай імшы трапілі ў сапраўдную калядную казку. Толькі ўявіце сабе: храм нібы з дапамогай машыны часу апынуўся ў Бэтлееме, у часы, калі там кіраваў цар Ірад, а самае галоўнае —  калі нарадзіўся маленькі Ісус Хрыстос. Аб гэтым цудзе аднымі з першых даведаліся пастушкі. Тры ўсходнія цары: Валтасар, Гаспар, Мельхіёр (іх называлі яшчэ вешчунамі) ішлі, каб прыпаднесці багатыя дары Збавіцелю. Яны былі не толькі царамі, але і навукоўцамі: назіралі нябесныя свяцілы і, калі заўважылі на ўсходзе цудоўную зорку, пайшлі за ёй, каб пакланіцца Богадзіцяці. Толькі вось шукалі яны яго ў палацах. А цар усіх цароў нарадзіўся ў звычайным хлявушку, бо не было для Марыі і Юзафа месца для начлега ў тую ноч у Бэтлееме. Але цуда здарылася, і паявіўся на свет Збавіцель усяго свету. І гэтую навіну ва ўсе бакі разносіла шматлікае войска анёлаў. Толькі вось цар Ірад не радаваўся гэтай вялікай падзеі і слухаў нашэпты чарта, які ўвесь час яго спакусваў. Як у кожнай казцы, дабро ўсё ж перамагло.

Вось такую прыгожую калядную пастаноўку паказалі дзеці малодшага ўзросту з Воранава і Германішак. А дапамаглі ім ў гэтым пробашч Германішскага касцёла ксёндз Генадзь Рамашка і парафіянка Воранаўскага касцёла Рэната Адаміцкая.

Наталля ІВУЦЬ,

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*