Ах, карнавал, ты ўсіх зачараваў… (Фота).

С праздником 15 сентября 15 3071


12 верасня гарадскі пасёлак Воранава сустракаў гасцей і ўдзельнікаў пятага абласнога адкрытага фестывалю гульні “Карнавал весялосці”. З розных куточкаў Гродзен-шчыны з’ехаліся ў райцэнтр аматары гульні. Здавалася, што наша ўтульнае мястэчка пераўтварылася ў чароўную краіну — па вуліцах гулялі казачныя і мультыплікацыйныя героі, карнавальныя маскі і вясёлыя клоўны.

Апоўдні ўсё гэтае рознакаляровае брацтва ў су-праваджэнні аркестра ўрачыста прайшло па вуліцах пасёлка да галоўнай пляцоўкі свята, якая размясцілася на цэнтральным стадыёне. Тут удзельнікаў конкурсу, гасцей і гледачоў сустракаў народны вакальны ансамбль “Каляровыя сны”. Пад гукі фанфараў на сцэне з’яві-ліся вядучыя Алена Барбаровіч і Павел Тышкевіч. Яны прывіталі ўсіх прыгожымі вершаванымі радкамі і зрабілі невялікі экскурс у гісторыю “Карнавала весялосці”. Нарадзіўшыся ў 2003 годзе, ён, як сапраўднае таленавітае дзіця, крочыць па жыцці ўпэўнена, набіраючы папулярнасць. І хто ведае, можа, у наступны раз стане рэспубліканскім або нават міжнародным…

На воранаўскі гульнёвы фестываль завіталі і шаноўныя госці. Сярод іх былі Ганаровы грамадзянін Воранаўскага раёна, рэктар Белдзяржуніверсітэта С.Ул. Абламейка са сваімі калегамі, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама А.Л. Вярсоцкі, старшыня і галоўны прававы інспектар Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Т.В. Іванова і Д.В. Малевіч, а таксама камандзір Лідскага пагранічнага атрада палкоўнік С.В. Жылінскі. Усім ім Гаспадыня Гульня ўручыла сімвалы фестывалю і памятныя падарункі.

Аб адкрыцці V юбілейнага адкрытага абласнога фестывалю гульні “Карнавал весялосці” абвясціў старшыня Воранаўскага райвыканкама М.А. Розум. У той жа час на стадыён выехала група воранаўскіх байкераў з рознакаляровымі сцягамі, пасля чаго ўдзельнікі фестывалю гульні выпусцілі ў неба шары. Вось так ярка і прыгожа распачаўся “Карнавал весялосці”.

Гулялi разам


У гэтым годзе на адкрыты фестываль гульні “Карнавал весялосці” 15 калектываў Гродзеншчыны прывезлі гарэзлівыя, завадныя, поўныя шчырасці і гумару конкурсныя сюжэтна-забаўляльныя праграмы. Адзначу, што выступоўцы з вялікай увагай аднесліся не толькі да касцюмаў і дэкарацый, але і адшукалі нестандартныя рэжысёрскія падыходы. Кожны з удзельнікаў стараўся выклікаць інтарэс да сваёй праграмы і заахвоціць да гульні гледачоў. На жаль, гульцоў было няшмат. Мабыць, многія воранаўцы капалі бульбу, ды і надвор’е не спрыяла актыўнаму адпачынку. На дапамогу прыйшлі дзеці. Яны з задавальненнем уключыліся ў флэшмоб, плялі косы са стужак, скакалі праз кладку, ратавалі Чабурашку, шукалі зубраня, якое згубілася, разам з дзедам Зімнікам і бабай Завірухай адгадвалі загадкі і танцавалі. Падчас гульнёва-забаўляльных праграм многія фатаграфаваліся з велічнымі венецыянскімі маскамі (дарэчы, іх вырабілі арганізацыі раёна), а ў перапынках паміж вы-ступленнямі канкурсантаў песнямі святкуючых радаваў калектыў “Мядуніца” з Ваўкавыскага раёна.

Паколькі фестываль гульні — гэта конкурс, то выступленні калектываў ацэньвала журы. У яго склад увайшлі спецыялісты-прафесіяналы з абласных устаноў. Кіраваў работай журы  акцёр, рэжысёр, кандыдат гістарычных навук, прафесар П.А. Гуд, які нягледзячы ні на якія абставіны, заўсёды прыязджае ў гэты дзень у Воранава. Напрыканцы свята Пётр Адамавіч падзяліўся сваімі назіраннямі:

— Сённяшні фестываль пакінуў вельмі добрыя ўражанні. Калектывы і індывідуальныя выканаўцы паказалі высокае майстэрства. Упэўнены, што ў гэтага фестывалю ёсць будучыня. Хачу выказаць словы падзякі ўсім арга-нізатарам гэтага цудоўнага свята, якое дорыць добры настрой.

Дыпломы ўдзельнікаў фестывалю гульні і падарункі атрымалі ўсе калектывы, а званне лаўрэатаў — лепшыя. Першае месца павезлі лідчане, лаўрэатамі другой ступені сталі народныя тэатры-студыі гульні з Дзятлава і Пагародна. Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Квасоўскі цэнтр культуры Гродзенскага раёна. А вось самы каштоўны падарунак — спецыяльны прыз (камп’ютар) — старшыня Воранаўскага райвыканкама М.А. Розум  уручыў народнай тэатр-студыі гульні “Воранаўскія пацехі”.

Слухалі казкі ды елі каўбаскі


А казкі былі розныя: тут і Брэменскія музыкі гралі, і вяселле Мухі-Цакатухі спраўлялі, разам з Бабкамі-Ёжкамі балявалі, па шчупаковым загадзе мары здзяйсняліся, у гасцях у Коткі забаўляліся, ды Дзюймовачку з лапаў багацея Крата вызвалялі, разам з Віні-Пухам віншавалі Восліка Іа з днём нараджэння, ды з Катом Матроскіным і сабакам Шарыкам гарбату папівалі. А ўжо страваў розных паспрабавалі: каўбаскі і вяндліны, заморскую ікру і заліўную рыбу, разнастайныя саленні ды варэнні, а ад цешчыных бліноў са смятанай і мёдам увогуле было за вушы не адцянуць. Усю гэтую казачную феерыю зладзілі разам супрацоўнікі ўстаноў культуры і сельгаспадарак Воранаўскага раёна. Весела і шумна было каля гэтых тэатралізаваных падворкаў. Толькі ўявіце сабе, як цяжка давялося журы папрацаваць, каб лепшых вызначыць. Першае месца было прысвоена казачнаму падворку “В гостях у Мухи-Цокотухи”, другое забралі “Бременские музыканты”, а вось пачэснае трэцяе дасталося падворку “По щучьему велению”.

А тым часам…


Дзяцей на летнюю эстраду клікалі калектывы дзіцячага мастацтва, гульнёвыя праграмы і дыскатэка. Мабыць, самым яскравым і запамінальным для маленькіх удзельнікаў свята стаў спектакль, які прадставіў гульнёвы тэатр раставых лялек з Дзятлава. Весела там было і дарослым. Для іх спявалі народныя калектывы Гродзеншчыны.

А якое ж свята без святочнага гандлю і “Горада майстроў”?! Можна было паесці шашлыка ды каўбасак, запіць півам ды квасам. Адным святкуючым шанцавала ў латарэях, другія спяшаліся набыць упрыгожванні, пуховыя вязаныя рэчы, валёнкі, мяккія цацкі, вырабы з дрэва і бісеру, мыла ручнога вырабу і многае іншае. А дзеці з радасцю беглі на атракцыёны, скакалі на батутах і частаваліся салодкімі прысмакамі.

Спартыўныя моманты


Нямала балельшчыкаў сабралася каля спартыўнай пляцоўкі. Дзецям тут можна было пасваволіць, а дарослым — пакідаць дроцікі, паказаць свае здольнасці ў падняцці гіры, пабалець за футбалістаў. У спаборніцтвах па дартсу прынялі ўдзел 35 чалавек. Найлепшыя вынікі паказалі Уладзіслаў Валюкевіч, Роберт Куроўскі і Уладзіслаў Дарняк. Не застаўся па-за ўвагай і самы маленькі гулец — шасцігадовы Арсеній Бабына. Паспаборнічаць у гіравым спорце шмат жадаючых не было. Аднак ніхто з іх не змог пабіць рэкорд Валерыя Бутрыма — 125 (!) падняццяў 24-кілаграмовай гіры. На другім месцы Яўген Грэмза, на трэцім — Віктар Крысенэль. Горача было на міні-футбольнай пляцоўцы. Тут сустрэліся 6 каманд. З лікам 3:2 футбалісты Воранаўскай райветстанцыі перамаглі СВК “Доцішкі”.

Уражанняў хапіла ўсім!


Як і абяцалі арганізатары фестывалю, завяршальны акорд свята атрымаўся яскравым і запамінальным. Вечарам стадыён запоўніўся шматлікімі гледачамі.

Іх увазе быў прадстаўлены музычны праект “Знай нашых”. Артысты Гродзенскага абласнога цэнтра народнай творчасці Аляксандр Улейчык, Анастасія Балашавец, Ксенія Лазарэвіч, групы “3D”, “Не такія”, “17 секунд” і іншыя цэлую гадзіну трымалі гледачоў у палоне рытмічнай музыкі. Разагрэтая яскравай шоу-праграмай публіка развітвалася з выканаўцамі працяглымі апладысментамі стоячы.

Здзівіла эфектнае выступленне пластычнага тэатра “ІнЖэст”. У спектаклі-пантаміме “Залатое стагоддзе” артысты з дапамогай жэстаў, сімвалаў, музыкі расказалі гісторыю пра каханне ў Залатым каралеўстве, умяшальніцтва пачвар-прышэльцаў і трыумф Прамудрасці. Сэнс спектакля атрымаўся складаным для ўспрымання. Куды больш захапляльным было само дзейства, якое адбывалася пад светам пражэктараў і з выкарыстаннем вогненных і піратэхнічных спецэфектаў, з удзелам хадулістаў у фантастычных касцюмах. Эмоцыі цяжка было стрымаць. А самыя маленькія гледачы, уражаныя відовішчам, то “прыліпалі” да агароджы, то ўцякалі ад яе. Такое сапраўды запомніцца!

Пакінуўшы пляцоўку вячэрняга прагляду, не ўсе накіраваліся дадому.  Свята яшчэ працягвалася ў Воранаўскім цэнтры культуры і вольнага часу:  пад “Святочныя рытмы” распачыналася светадыёдна-лазерна-танцавальнае шоу.

Святкавалі з усімі

Наталля ІВУЦЬ, Наталля ФЁДАРАВА, Вольга ВАРАБ’ЁВА і Алег БЕЛЬСКІ (фота).

.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.

Комментарии
серж
ничего хорошего.... все как всегда, по одному и тому же сценарию... фантазии на новое не хватает....
Inn
Весело )) так держать!
Добавление комментария
CAPTCHA
*