Моладзевы блок на свяце краіны ў Воранаве распачаўся з акцый раённага камітэта ГА “БРСМ” (Фота)

С праздником 03 июля 17 1370
DSCN1514

Наталля Мяцеліца, лідар моладзі на Воранаўшчыне, лічыць, што мова ― гэта душа народа, а адзенне — яго твар. Менавіта пагэтаму ў Дзень Незалежнасці актывісты БРСМ вырашылі прадоўжыць свята вышыванкі, якому старт ва ўсёй Беларусі быў дадзены яшчэ ўчора. Усім жадаючым хлопцы і дзяўчаты павязвалі на руку стужкі з беларускім арнаментам. Акрамя таго, яны з захапленнем распавялі, што азначаюць такія сімвалы, як сонца, зямля, прырода і дрэвы, у якіх выпадках выкарыстоўваюцца і як адлюстроўваюцца ў вышыўцы чалавечыя зносіны. Лічу, такія акцыі і сімвалізуюць пераемнасць пакаленняў у традыцыйнай культуры, цікавасць да яе маладых людзей.
3 ліпеня — сімвал надзеі і аптымізму для наступных пакаленняў. У гэтым свяце ўвасоблены мары нашага народа аб светлай, суверэннай і моцнай Айчыне. Свае пажаданні для роднай Воранаўшчыны і прапановы цікавых ідэй для БРСМ святкуючыя пісалі на папяровых сэрцах, якія прымацоўвалі на “Карту добрых спраў”.

Між тым у па­вет­ры лу­наў во­дар розных пры­сма­каў, а ў асаблівасці — шашлычку і юшкі. Святочны гандаль не абмежаваўся толькі гэтым, найбольшы натоўп людзей назіраўся каля палатак з цацкамі і салодкімі ласункамі. На­род­ныя май­стры спа­ку­ша­лі пакупнікоў сва­і­мі са­ма­быт­ны­мі вы­ра­ба­мі. Дзятву, як заўсёды, прываблівалі батуты, гульнёвыя падворкі і выставы Воранаўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

Мужчынская палова зацікаўлена назірала за спартыўнымі баталіямі. На футбольнай міні-пляцоўцы за кубак пераможцы спаборнічалі дзесяць аматарскіх каманд. Непадалёк у большасці хлопчыкі і дзяўчынкі вызначалі, хто самы меткі у дартсе, старэйшыя ўдзельнікі свята падцягваліся на высокай перакладзіне. А вось у скачках на скакалцы, напэўна, пераможа сямігадовая Вікторыя Стока з Гродна — вельмі спрытна яна выканала аж 120 скокаў за адну спробу. Вынікі спартыўнага блоку даведаецеся са старонак “ВГ”.

1C9A8295 1C9A8296 1C9A8297 1C9A8299 1C9A8304 1C9A8308 1C9A8311 1C9A8312 1C9A8313 1C9A8318 1C9A8323 1C9A8326 1C9A8329 1C9A8341 1C9A8349 1C9A8352 1C9A8355 1C9A8362 1C9A8366 1C9A8367 1C9A8378 1C9A8405 1C9A8407 1C9A8410 1C9A8415 1C9A8421 1C9A8469 1C9A8470 1C9A8471 1C9A8472 1C9A8482 1C9A8487 1C9A8490 1C9A8509 1C9A8510 1C9A8516 1C9A8523 DSCN1464 DSCN1465 DSCN1466 DSCN1467 DSCN1470 DSCN1471 DSCN1472 DSCN1473 DSCN1476 DSCN1479 DSCN1481 DSCN1482 DSCN1484 DSCN1486 DSCN1489 DSCN1490 DSCN1492 DSCN1496 DSCN1497 DSCN1498 DSCN1501 DSCN1502 DSCN1503 DSCN1505 DSCN1506 DSCN1507 DSCN1509 DSCN1511 DSCN1512 DSCN1513 DSCN1514 DSCN1515 DSCN1517 DSCN1518 DSCN1520 DSCN1521 DSCN1523 DSCN1526 DSCN1527 DSCN1530 DSCN1532 DSCN1533 DSCN1535 DSCN1536 DSCN1540 DSCN1541 DSCN1542 DSCN1544
Добавление комментария
CAPTCHA
*