Масленiца iдзе, блiны ды мёд нясе

С праздником 26 февраля 13 1894

Добры дзень, госцейкі дарагія!

Сталыя і маладыя,

Румяныя і свежыя,

Мясцовыя і прыезджыя,

Госці званыя і жаданыя!

Па традыцыях нашай старонкі

На мяжы зімы і вясны

Пякуцца румяныя сонейкі —

Знакамітыя нашы бліны.

Святкаванне Масленіцы і народнае гулянне “Провады Зімы” адбыліся ў мінулую нядзелю пры цёплым, сапраўды перадвясновым надвор’і на плошчы раённага цэнтра і сабралі шмат жыхароў пасёлка і гасцей. Тут ужо зранку гучала музыка, ва ўсе бакі разносіўся пах гарачых бліноў, якія так і “прасіліся” адведаць іх.

На канцэртнай пляцоўцы работнікі Воранаўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу падрыхтавалі займальнае тэатралізаванае прадстаўленне. Артысты забаўлялі гледачоў жартоўнымі дыялогамі, святочнымі віктарынамі і конкурсамі. Таксама ў іх была магчымасць  паслухаць тэматычную канцэртную праграму, якую прапанавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці шэрагу ўстаноў культуры раёна, а таксама скарыстацца паслугамі гандлёвых кропак і пакаштаваць, акрамя масленічных бліноў, шашлыкі і іншыя святочныя стравы, паўдзельнічаць у конкурсах і спаборніцтвах. Спадабалася ўсім і выстава Воранаўскага раённага Дома рамёстваў.

Супрацоўнікі ўстаноў культуры з усяго раёна з’ехаліся, каб прадэманстраваць свае не толькі артыстычныя здольнасці, але і гастранамічныя... На імправізаваныя тэматычныя падворкі  хлебасольныя гаспадыні запрашалі гасцей вершамі ды песнямі, частавалі рознымі прысмакамі і, вядома ж, масленічнымі блінамі. Гасціннасць і артыстычнасць гаспадынь ацэньвала журы на чале са старшынёй райвыканкама М. Розумам. Абраць лепшых была задача не з лёгкіх, але пасля доўгіх дэбатаў былі прызнаны пераможцамі падворак Радунскага ГДК, сумеснае падвор’е Канвелішскага, Навіянкаўскага і Пераганцаўскага СДК, а таксама гаспадыні з Доцішскай і Начскай устаноў культуры. За сваю стараннасць яны атрымалі грашовыя прэміі ад спонсараў: філіяла “Аўтамабільны парк №14 г.п. Вороново” і ААТ “Воранаўская сельгастэхніка”, невялікія суцяшальныя прэміі атрымалі ўсе астатнія падворкі.

Блінамі частаваліся Наталля ІВУЦЬ і Алег БЕЛЬСКІ (фота).


.


.


.


.


.

Комментарии
празднующий
А блины просто смакота!!!!
Добавление комментария
CAPTCHA
*