Гучаў арган у Асаве

С праздником 03 сентября 13 1832

Незвычайны канцэрт сабраў жыхароў Воранаўшчыны ў мінулую нядзелю ў касцёле Святога Георгія ў Асаве. У выкананні вядомага кантара Анатолія Наліваева прагучалі песнапенні Давіда ІІ-ІІІ стагоддзяў на мове арыгінала. Акампаніравала яму на аргане Алена Гуціна.

Чароўныя гукі аргана, здавалася, раствараліся ў цішы касцёла — прысутныя з затоеным дыханнем слухалі музыку. Затым, калі яна набірала моц, гучаў натхнёны, пранікнёны і поўны веры голас выканаўцы. Песня-малітва пранікала ў душу і запаўняла яе. Хацелася слухаць і слухаць, адчуваць непарыўную повязь, якая нечакана ўзнікала, са спеваком... І вось адгучалі апошнія акорды, але мелодыя псалмоў яшчэ доўга гучала ў сэрцы.


Выканаўца А. Наліваеў сціпла прымаў словы падзякі. Ён, мастак па першай адукацыі, выпускнік вакальнага аддзялення Пражскай кансерваторыі, лічыць сваёй асноўнай задачай перадаць наступнаму пакаленню песнапенні Давіда, якія яму ў свой час былі перададзены вядомымі кантарамі на захаванне.

Ксёндз Ян Пецюн, у сваю чаргу, задаволены тым, што вернікі  змаглі пачуць старажытныя словы песні-малітвы  і адпачыць душой. Не выключае ён і магчымасць іншых канцэртаў духоўнай музыкі.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*