"Больш няма чым заняцца". Ідэю Ціханоўскай змяніць назву Беларусі ў Літве не падтрымалі

С миру по факту 15 января 21 883
"Больш няма чым заняцца". Ідэю Ціханоўскай змяніць назву Беларусі ў Літве не падтрымалі

Толькі вось карыстальнікі Сеткі наўрад ці далі б “Нобеля” за такую ідэю.

Пакуль беларусы ўваходзяць ў звычайны працоўны тэмп жыцця пасля святаў і будуюць планы на новы год, экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская таксама часу не губляе. Напэўна, ад недахопу ўвагі да сваёй персоны яна вырашыла, што мае права паўплываць на тое, як павінна гучаць назва нашай краіны на літоўскай мове. Гаворка аб тым, як на днях Ціханоўская прапанавала кіраўніку МЗС Літвы перайменаваць афіцыйную назву Беларусі на літоўскай з Baltarùsija на Belarusià. На яе думку, так варта паступіць, каб ні ў кога не ўзнікала “памылковай асацыяцыі с Расіяй”.

Толькі вось карыстальнікі Сеткі наўрад ці далі б “Нобеля” за такую ідэю. Хутчэй, хіба, “Шнобеля”. Шмат лічаць, што лепш бы ёй заняцца назвай краіны, у якой яна цяпер жыве, а “Беларусь пакінуць у спакоі”, а асноўная частка каментатараў прыйшла да высновы, што “больш няма ёй чым заняцца”.

photo_2021-01-14_17-36-23.jpg

Але “вострасюжэтная гісторыя” мае працяг.

Старшыня спецыяльнай Дзяржаўнай камісіі Аўдрыс Антанайціс,як піша “Парламенцкая газета” (pnp.ru), выказаўся катэгарычна супраць прапановы. Ён падкрэсліў, што камісія з асцярогай ставіцца да «рэчаў, якія залежаць ад палітычных абставінаў», таму што сама дзяржава афіцыйна змены назвы не просіць.

“Усё ж назвы дзяржаў – не палітычная разменная манета”, – сказаў Антанайціс, прапанаваўшы пачакаць, пакуль сітуацыя супакоіцца.

photo_2021-01-14_17-36-24.jpg

Карацей кажучы, культурна, але дакладна Ціханоўскай параілі свае вынаходніцкія думкі пакінуць пры сабе. Такія справы мае права вырашаць ніхто іншы, як дзеючы кіраўнік дзяржавы.

А цяпер, як кажуць, вішанка на торце. Belarusià, як прапанавала называць нашу краіну па-літоўску Ціханоўская, гэта Беларусія. А наша краіна, гэта нават дзеці ведаюць, завецца Беларусь. Дык ці разумее сама “палітык”, што яна прапанавала?

photo_2021-01-14_17-36-26.jpg
Кацярына Арлоўская

Фото:з архіву "ГП"

https://grodnonews.by/


Добавление комментария
CAPTCHA
*