У Лідзе далі афіцыйны старт акцыі “Культурная сталіца Беларусі 2020” (будзе дапоўнена)
![У Лідзе далі афіцыйны старт акцыі “Культурная сталіца Беларусі 2020” (будзе дапоўнена)](https://grodnonews.by/upload/resize_cache/iblock/fe8/924_560_2/fe8ebf4741779cb475e307ca0d3fe2a3.jpg)
Сімвал акцыі і сертыфікат лідчанам перадала першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская. Прыняў яго старшыня райвыканкама Сяргей Ложачнік.
![image-21-02-20-04-02.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/49a/49a85498405f50aeb74fed9247d4ebb4.jpeg)
Урачыстая цырымонія і вялікі канцэрт з гэтай нагоды прайшлі ў Палацы культуры горада. Тут сабраліся лідчане, сябры горада з усёй Беларусі, прадстаўнікі былых культурных сталіц рэспублікі, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў.
![image-21-02-20-04-07-2.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/8e5/8e53080b5d19288586541f4f4a77607d.jpeg)
- Усіх нас аб’ядноўвае любоў да культуры сваёй радзімы, свайго краю. Невыпадкова Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь зазначыў: каб заставацца беларусам, трэба цаніць сваю культуру, веды, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Толькі культура зможа аб’яднаць і захаваць нацыю, незалежнасць нашай дзяржавы, - зазначыў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк і падкрэсліў, што для Гродзеншчыны не ў першыню праводзіць вялікія мерапрыемствы. Багата іх будзе сёлета ў Лідзе: - Святы будуць нефармальнымі, цікавымі, увасобяць лепшыя ідэі вобласці і краіны. Міжнародныя архітэктурныя, мастацкія выставы, новыя творы, тут мы пачуем оперу і пабачым балет. Усё самае цікаваем будзе сканцэнтравана ў Лідзе.
![image-21-02-20-04-05-3.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/009/0098492334d2ee2833c49d54b0f11ad7.jpeg)
![image-21-02-20-04-02-8.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/c61/c61b539b4b0907799ed1d4fb70452030.jpeg)
![image-21-02-20-04-05-6.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/a13/a13d1769153bffa4f736132193162c4b.jpeg)
Ліда невыпадкова атрымала гонар насіць высокае званне культурнай сталіцы. Горад вядомы не толькі сваімі архітэктурнымі помнікамі, але і святамі, праектамі не толькі ў краіне, але і за яе межамі.
![image-21-02-20-04-05-9.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/e99/e99b3ce8886a09298aa0e783f789eaf7.jpeg)
- Ліда цікавы горад. Летась чатыры гарады імкнуліся набыць гэты статус. Але тая праграма, што прапанавалі лідчане, была самая цікавая, - адзначыла Наталля Карчэўская. – І сёння мы імкнёмся, каб Ліда стала горадам, які прывабны не толькі для замежных турыстаў, але і каб нашы суайчыннікі адкрывалі для сябе Беларусь. Чаму не Ліда? Кожная культурная сталіца робіць свой унёсак у развіццё беларускай культуры. Спадзяёмся, у Лідзе народзіцца сваё брэндавае мерапрыемства, ініцыятыва, якая будзе падтрымана іншымі гарадамі.
У тым, што лідчане ўсё запланавае зробяць на вышэйшым узроўні, упэўнены старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч. Таксама ён зачытаў прывітальны адрас Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. “Упэўнены, што званне культурнай сталіцы дазволіць вам рэалізаваць розныя праекты, накіраваныя на прэзентацыю культурнай самабытнасці і развіцця беларускай культуры, актывізацыю творчай ініцыятывы і павышэння турыстычнай прывабнасці рэгіёна. А ваша мэтанакіраванасць, працавітасць зробяць родны край яшчэ больш прыгожым і павялічыць яго багацце”, - гаворыцца ў віншаванні.
![image-21-02-20-04-07-6.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/b2c/b2c4e1805bc9b011d10eb43f2ebd1424.jpeg)
Вялікі канцэрт у Палацы культуры і стаў, бадай, першай асабліва значнай падзеяй у жыцці горада ў статусе культурнай сталіцы. Увогуле іх будзе багата: святы, фестывалі, імпрэзы, выставы міжнароднага, рэспубліканскага і рэгіянальнага ўзроўню.
![image-21-02-20-04-05-2.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/224/224d50ef6c8acfe7d4d0be7195dd5dca.jpeg)
![image-21-02-20-04-05-5.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/cb6/cb688c5c1a00a4a4a3669be54a1a9499.jpeg)
![image-21-02-20-04-05.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/7a6/7a6d2d1b89b4f6a79122c6fa7e8cc114.jpeg)
![image-21-02-20-04-05-7.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/238/238a46977a4fd06aecfcac3ef5559a7e.jpeg)
![image-21-02-20-04-02-2.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/807/807fe35102e035adab20b32986deea85.jpeg)
![image-21-02-20-04-04-2.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/8d5/8d58a233f57e9030e5d085878cffef63.jpeg)
![image-21-02-20-04-04-4.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/854/8543bcada69863add7d7b6bef517148a.jpeg)
![image-21-02-20-04-04-1.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/71a/71a16a2cfadbf15f754908e9afff131e.jpeg)
![image-21-02-20-04-04-3.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/2c6/2c6cfd8b9962c34b8560eb0d13815fa5.jpeg)
![image-21-02-20-04-04-7.jpeg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/059/05977b69ec7cf7c1b2a4e07f99987edb.jpeg)