Востраў захапленняў

Актуально 19 апреля 13 1252

У Пагародзенскім сельскім Цэнтры дасуга і народнай творчасці заўсёды збіраецца вялікая колькасць дзяцей і моладзі. Наогул, усе дзяўчынкі і хлапчукі таленавітыя і зацікаўленыя, таму не дзіўным было, што яны разам з супрацоўніцай гэтай установы Анжэлай Аляксандраўнай Ладыш адкрылі для сябе новы востраў, які так і назвалі — “Востраў захапленняў”. А захапіў ён іх чароўным светам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Сёння жыхарамі гэтага вострава з’яўляюцца 14 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Яны такія розныя, але іх усіх аб’ядноўвае адно — творчасць. Кожны з іх прыходзіць, каб рэалізаваць сябе і выразіць сваю індывідуальнасць, стварыць нешта такое, ад чаго радуецца не толькі вока, але і душа. Яны сваімі рукамі робяць падарункі на розныя святы для родных і сяброў. А свае лепшыя работы “астраўчане” выстаўляюць на шматлікіх выставах і кірмашах. Як прызнаюцца юныя майстры, гэта вельмі прыемна, калі на тваю творчую працу глядзяць з захапленнем іншыя і здзіўляюцца, як можна так прыгожа зрабіць. А большай падзякі і не трэба. Хочацца яшчэ лепш працаваць і тварыць.

Наталля ІВУЦЬ.

На здымку: самыя актыўныя ўдзельнікі “Вострава захапленняў” — М. Бабкінь, А. Кудзьма, М. Ладыш, М. Філон і Д. Будрэвіч — са сваімі вялікоднымі вырабамі.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*