Праграма Тыдня культуры “Суквецце талентаў воранаўскага краю”

Актуально 11 августа 18 1507
programma

13 жніўня, панядзелак.


Дзень адчыненых дзвярэй  “Славім культуру, славім раён”.

10.00-19.00 (ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”) — працуюць выстаўкі:

  • “Героі кніжных старонак” — выстава самаробнай лялькі;

  • “Кнігі, якія Вы чакалі” (кніжныя навінкі);

  • “Кніжная культура Беларусі” — з гісторыі кнігадрукавання;

  • “Знакамітыя землякі”.


10.00-12.00 (філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” (плошча каля бібліятэкі) — казачны марафон для дзяцей “Выйшла казка пагуляць…”

15.00 (чытальная зала ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка) — урачыстае адкрыццё Тыдня культуры  “Суквецце талентаў воранаўскага краю”;

16.00-18.00 (чытальная зала ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка) — творчая сустрэча з пісьменнікамі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

14 жніўня, аўторак.


Свята народнай творчасці “Куточак малой радзімы” (плошча г.п. Воранава).

11.00-18.00 — працуюць:

  • выстаўка работ майстроў народнай творчасці і ўмельцаў Воранаўскага раёна “З крыніц спрадвечных”;

  • выстаўка-продаж і правядзенне майстар-класаў спецыялістамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

  • фотавыстаўка “Кола народных традыцый Воранаўшчыны”.


15 жніўня, серада.


Свята фальклора “З крыніц спрадвечных” (парк г.п. Воранава).

17.00-17.30 — выступленне хора ветэранаў працы “Землякі”.

17.30-18.00 — канцэртная праграма “Край мой” народнага ансамбля народнай музыкі “Лявоны”.

18.00-19.00 — выступленне фальклорных калектываў аматарскай творчасці філіялаў ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

17.00-19.00 — выстаўка работ майстроў народнай творчасці аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

16 жніўня, чацвер.


Свята паэзіі “Муза маёй душы” (філіял “Больцініцкі культурна-турыстычны цэнтр” ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”).

16.00 — выстаўка малюнкаў паводле матываў творчасці беларускіх пісьменнікаў.

17.00 — свята паэзіі “Муза маёй душы” (вершаваныя і празаічныя творы беларускіх пісьменнікаў, драматычныя пастаноўкі).

17 жніўня, пятніца.


Дзень дзіцячай творчасці «Падарожжа ў краіну дзяцінства».

15.00 (ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”) — урачыстае адкрыццё дзіцячага гульнёвага пакоя «Мир чудес».

з 16.00 (парк г.п. Воранава) – танцавальна-гульнёвая праграма для дзяцей «Провожаем лето», мульціплікацыйная праграма, дзіцячыя атракцыёны, папкорн, фотасесія з казачнымі героямі, аквагрым, фестываль фарбаў “Холі”.

18 жніўня, субота


Дзень творчасці моладзі “Жить весело (Цэнтральная плошча г.п.Воранава)

18.00 — урачыстае адкрыццё раённага праекта «ScooterDay» у рамках акцыі для моладзі «Моладзь за здаровы лад жыцця»;

18.15 — конкурсная праграма «Візітная картка», «Фігурнае ваджэнне», «Павольная язда», «Шкляны пасажыр», «Скутар-боўлінг»;

19.30 — падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне;

20.00 — выступленне эстрадных выканаўцаў Гродзенскай вобласці;

21.00-02.00 (Летняя эстрада, парк г.п. Воранава) – дыскатэка з удзелам прафесійнага ды-джэя

19 жніўня, нядзеля


VII адкрыты раённы фестываль народных традыцый і мастацтва “Песні Воранаўшчыны маёй” (г.п. Радунь)

09.00-11.00 — урачыстая імша ў гонар жыхароў г.п. Радунь у касцёле Маці Божай Ружанцовай, у царкве Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай;

14.00-14.30 — урачыстае адкрыццё свята;

14.30-15.00 — канцэртная праграма  ансамбля  песні и танца «Эйшышчане» цэнтра культуры Шальчынінкскага  раённага самакіравання Літоўскай Рэспублікі;

15.00-16.30 —канцэртная праграма каллектываў і выканаўцаў народнай творчасці Воранаўскага раёна «Крыніца талентаў народных»;

16.30-17.30 — канцэртная праграма дзіцячай творчасці Воранаўскага раёна «Усе мы родам з дзяцінства»;

17.30-18.30 — выступленне ўдзельнікаў аматарскай творчасці Іўеўскага раёна;

18.30-19.00 — узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу на лепшае нацыянальнае падвор’е  «Кола сяброўства»;

19.00-20.00 — канцэртная праграма эстраднай творчасці Воранаўскага раёна  «Ретро 80-х»;

20.00-21.30 — выступленне народнага ансамбля народнай песні і танца «Гуляй, душа!», лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў (Мішэль, Вячаслаў Статкевіч, Аляксандр Светоха, Вадзім Повзар)

22.00-02.00 — святочная дыскатэка, пена-лазернае шоу «Танцуй веселей!»;

13.00-21.00 — гандлевыя рады, горад майстроў, гульневы падворак, дзіцячыя атракцыёны, поп-корн, шарамадэліраванне, аквагрым, нацыянальныя падвор’і, спартыўныя мерапрыемствы

18.00 (парк г.п. Воранава)канцэртная праграма хора ветэранаў працы “Землякі”
Добавление комментария
CAPTCHA
*