Гармонія гісторыі і сучаснасці па-больцішскі
![20180701_120736](/wp-content/uploads/2018/07/20180701_120736.jpg)
Сёння на базе філіяла “Больцішскі цэнтр культуры і дасуга” працавала пляцоўка “Куточак малой Радзімы”.
![20180701_124100](/wp-content/uploads/2018/07/20180701_124100.jpg)
Як хутка бяжыць час, мінаюць стагоддзі. Змяняецца жыццё, але нязменнай застаецца спадчына, якую заставілі для нас нашыя дзядулі і бабулі. Мы сберагаем яе, не страціўшы пры гэтым тое каштоўнае, што назапашана нашымі продкамі, і перадаём сваім дзецям. Гэта пацвердзіла выстаўка этнаграфічных прадметаў, якая прыйшлася да спадобы ўсім наведвальнікам Больцішскага цэнтра, асабліва дзеткам аграгарадка. Прыйшоўшы на выстаўку, яны адклалі свае гаджэты і з задавальненнем не толькі разглядвалі экспанаты, але і дакраналіся да рэчаў якім ужо шмат дзесяцігоддзяў. Асабліва юным жыхарам спадабаўся калаўрот. Яны з зачараваннем глядзелі, як хутка імчыць яго кола і як з воблака шэрсці атрымоўваецца танюсенькая нітачка.
![20180701_124147](/wp-content/uploads/2018/07/20180701_124147.jpg)
![20180701_152344](/wp-content/uploads/2018/07/20180701_152344.jpg)
Сучасныя гаспадыні ручнікі купляюць у магазіне, а раней жанчыны іх самі ткалі і вышвалі. На выстаўцы былі прадстаўлены вышытыя з любоўю ручнікі майстрыцы Ядзвігі Станіславаўны Лінга з вёскі Повалака, якія яшчэ ні адзін год будуць упрыгожваць не толькі дамы яе родных і блізкіх, але вось і такія выставы.
![20180701_155203](/wp-content/uploads/2018/07/20180701_155203.jpg)
![20180701_163338](/wp-content/uploads/2018/07/20180701_163338.jpg)